Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 21 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

🔎 Дзе працуюць блізкія сваякі Ліліі Лукашэнкі – нявесткі дыктатара Як высветліла «Бюро», блізкія сваякі жонкі Віктара Лукашэнкі, працуюць у дзяржаўных структурах і кампаніях, звязаных з уплывовымі беларускімі бізнесменамі. 🔸 Яе сястра Іна Гарусава пачынала кар’еру ў сістэме адукацыі, але пазней перайшла ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце, а затым – у вайсковую частку №08188, якую таксама звязваюць з ААЦ. 🔹 Пляменнік Ліліі і Віктара, Кірыл Гарусаў яшчэ ў 17–18 гадоў пачаў працаваць у кампаніі, звязанай з Dana Holdings і сямействам Карычаў – сербскімі бізнесменамі, набліжанымі да Лукашэнкі. З 2024 года ён працуе ў кампаніі з бізнес-імперыі набліжанага да Віктара Лукашэнкі Аляксандра Зайцава. 🔹 Яшчэ адзін іх пляменнік, Уладзіслаў Гарусаў, пачынаў у кампаніі, якая ўваходзіць у бізнес-імперыю Людмілы Няронскай – бізнесвумэн, звязанай з сям’ёй Віктара Лукашэнкі. Акрамя таго, Уладзіслаў гуляе ў хакейнай камандзе Віктара Лукашэнкі «Бастыён-2», дзе трэнерам працуе Дзмітрый Баскаў.

Views over time

05001K1.5K2K10 Sep 10:3111 Nov 21:461.6K10 Sep 10:31: 0 views11 Nov 21:46: 1,640 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Sep 2026, 10:310
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.