⚠️ Беларуса, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі на 5 гадоў 31-гадовага Дзмітрыя Новікава, які апошнія гады працаваў у Польшчы, у Беларусі асудзілі за два ахвяраванні крыптавалютаю на гуманітарныя патрэбы беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Яго затрымалі 16 снежня 2025 года – прыблізна праз тры месяцы пасля вяртання ў Беларусь. А суд адбыўся ў траўні 2026 году. Ад 2019 года Новікаў працаваў у сэрвісе прагнозу надвор'я WindyApp, дзе кіраваў маркетынгавай камандай – піша «Наша Ніва» #Рэпрэсіі