🚨 Лукашэнка хоча «ліцэнзаваць» дадатковую адукацыю дзяцей Пасля знішчэння ў краіне прыватнай сярэдняй адукацыі дыктатар заклікае ўзяць пад кантроль і дадатковую адукацыю. Паводле яго, гэта неабходна, каб «абараніць дзяцей ад усялякага роду прайдзісветаў». Раней чыноўнікі таксама агучвалі ідэю стварыць дзяржаўную «вітрыну» рэпетытараў. Паводле экспертаў, яна можа стаць абавязковай і выкарыстоўвацца для ідэалагічнага кантролю над настаўнікамі.