Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)10.9%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 32 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
🇱🇹 Беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве становіцца менш
На 1 верасня 2026 года ў Літве дзейныя дазволы на пражыванне мелі 47 872 беларусы — піша «Позірк».
За месяц іх колькасць скарацілася на 411, а ад пачатку года — на 4,8%. За год зніжэнне склала 7,08%, а за два гады — больш за 22%.
🌡 Калі ў Беларусі ўключаць ацяпленне?
Рашэнне залежыць ад тэмпературы і прагнозаў Белгідрамету ў канкрэтнай мясцовасці. Цяпер для пачатку ацяпляльнага сезону дастаткова трох содняў устойлівага пахаладання – раней чакалі пяць.
Першымі, як звычайна, цяпло атрымаюць дзіцячыя сады, школы і медычныя ўстановы – пры сярэдняй тэмпературы +10 °C у содні. У жылых дамах ацяпленне пачнуць пры +8 °C і ніжэй на працягу трох сутак.
❗️ «Вясна»: у Беларусі працягваецца ціск на былых палітвязняў
Сілавікі прыходзяць з ператрусамі да бацькоў былых палітвязняў, выклікаюць іх родных на допыты і распытваюць пра месцазнаходжанне вызваленых зняволеных – піша «Вясна»
Праваабаронцы заклікаюць паведамляць пра такія выпадкі, каб зафіксаваць маштабы пераследу.
#рэпрэсіі
🇺🇸 Трамп паабяцаў амерыканцам па $5000 – але ёсць нюанс
Умова – перамога Рэспубліканскай партыі на выбарах у Палату прадстаўнікоў і Сенат.
Паводле Трампа, грошы будуць выплачаныя ў выглядзе дывідэндаў дзякуючы эканамічным поспехам краіны. Пры гэтым ён паставіў яшчэ адну ўмову: атрыманыя сродкі павінны быць выдаткаваныя толькі на тэрыторыі ЗША.
Механізм выплаты і крыніцы фінансавання пакуль не раскрытыя. Паводле ацэнкі Associated Press, рэалізацыя такой праграмы магла б каштаваць амерыканскаму бюджэту каля $1 трлн.
🪖 Украіна пачала ўсталёўваць антыдронавыя сеткі на дарогах у раёне Чарнобылю, недалёка ад мяжы з Беларуссю
Такія сеткі ствараюць ахоўны калідор і павінны абараняць транспарт ад атак FPV-дронаў у небяспечных рэгіёнах.
У 2025 годзе ў Кіеўскай вобласці такімі канструкцыямі ўжо абсталявалі 52,4 км дарог, а ва ўсёй Украіне – больш за 534 км. У 2026 годзе планавалася акрыць сеткамі яшчэ 4000 км дарог.
На ўчастках украінска-беларускай мяжы ўжо таксама ёсць супрацьтанкавыя загароды, калючы дрот і замінаваныя тэрыторыі.
🚗 У Беларусі пашырылі спіс выпадкаў, калі можна не прышпільвацца ў аўтамабілі
У пералік дадалі першыя 28 дзён пасля адкрытай аперацыі на грудной клетцы або брушной поласці, буйныя пухліны на грудной клетцы і ўрастому.
Раней не прышпіляцца маглі цяжарныя, людзі з цяжкімі захворваннямі скуры, дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэмаў, хваробамі хрыбта і ЦНС, а таксама ўладальнікі кардыёстымулятараў і іншых сардэчных прыладаў.
Змены набылі моц 10 верасня.
🎾 Сабаленка страціла званне першай ракеткі свету
Беларуска займала першае месца ў рэйтынгу бесперапынна амаль два гады – 99 тыдняў, але цяпер страціць яго.
Яе месца зойме расейка прадстаўніца Казахстану Алена Рыбакіна, якая здабыла сабе першае месца ў рэйтынгу праз выхад у паўфінал US Open.
🍏 Apple паказала свой першы складны смартфон – iPhone Duo
Навінка атрымала два экраны: вонкавы на 5,4 цалі і ўнутраны на 7,6 цалі. Кампанія сцвярджае, што ў разгорнутым выглядзе гэта самы тонкі iPhone у гісторыі.
💰 Кошт базавай версіі складніка стартуе ад $1999.
Афіцыйныя пастаўкі новых прыладаў Apple у Беларусь былі абмежаваныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
У 2023 годзе ЗША таксама забаранілі экспарт у Беларусь смартфонаў даражэйшых за $300 – пад гэтае абмежаванне трапляе практычна ўся актуальная лінейка iPhone.
Пры гэтым у Беларусі дзейнічае паралельны імпарт, які дазваляе ўвозіць тавары без дазволу праваўладальніка. Таму прылады Apple працягваюць з’яўляцца ў продажы, нягледзячы на адсутнасць афіцыйных паставак.
🏡 «Але ж гэта шчасце!» – ужо 11 верасня на «Белсаце» адбудзецца прэм’ера новага дакументальнага серыялу «Талака. Будуем Мрою»
Гэта гісторыя Сяргея Гуня і Наталлі Цюлюпавай, якія аднаўляюць стары хутар на Падляшшы, у некалькіх кіламетрах ад беларускай мяжы. Праект абяцае не проста рамонт хаты, а шчыры аповед пра жыццё, мары, людзей і Беларусь, якая застаецца побач нават у эміграцыі.
🌲 Чаму хутар яны ўжо называюць домам, як жывуць у глухім лесе і чаму Наталля кожную раніцу прачынаецца з думкай «Божа, якая я шчаслівая!» – чытайце ў нашым інтэрв’ю.
А гэты лінк працуе з Беларусі
🙈 Беларусы адказалі расейскаму турысту ў каментарах
Паглядзіце, што здарылася ☝️
🌦️ Надвор’е ў Беларусі 10 верасня зменіцца амаль імгненна: на захадзе краіны тэмпература ўпадзе больш чым на 10 градусаў
З-за рэзкага пахаладання ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Ратавальнікі папярэджваюць, што такія перапады могуць адбіцца на самаадчуванні і павысіць рызыку сезонных інфекцыяў, асабліва ў дзяцей і пажылых людзей.
🌧️ Разам з пахаладаннем чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы і парывісты вецер.
💥 Сочы, Барысаглебск і Махачкала атакаваныя дронамі
Порт Махачкалы – адзіны расейскі глыбакаводны порт на Каспійскім моры, які не замярзае, працуе круглы год і апрацоўвае як наліўныя, так і сухія грузы.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Беларускі КДБ застаецца асобнай структурай, але працуе пад кантролем Масквы
Інтэрв'ю з былым супрацоўнікам амерыканскіх спецслужбаў Кевінам Рылам.
🔸 Навошта ЗША дыялог з дыктатарам, і чаго Лукашэнка хоча ад Вашынгтона?
Паводле аналітыка Віталя Цыганкова, ЗША разглядаюць Менск як магчымы канал уплыву на Пуціна.
🔸 Прапаганда мяняе тактыку
У ёй становіцца менш агрэсіі і ўвагі да апазіцыі, затое больш замежнай павесткі і вобразу ворага.
#штопачытаць
edited
☝️Метэазонды з кантрабандай прызямліліся ў вёсцы каля Кобрына
Дакладна -- каля пункта выдачы заказаў расейскай кампаніі Ozon у аграгарадку Дзівін Кобрынскага раёну на Берасцейшчыне. Гэта за шэсць кіламетраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы,
Па словах відавочцаў, бліжэйшая тэрыторыя была ачэплена, а рух транспатру на вуліцы спынены. На месца прыбылі падраздзяленні МНС і сапёры, якія і высветлілі, што з дапамогай зондаў перамяшчалі партыю кантрабандных цыгарэт.
Пра гэты факт улады не паведамлялі. ☝️
💥 #галоўнае за 9 верасня
✔️ Былы палітвязень Анджэй Пачобут распавёў пра сваю паездку ў Беларусь.
✔️Джон Коўл мае наведаць Беларусь 14 верасня. Ён сустрэаўся з Алесем Бяляцкім. Паводле крыніцы «Белсату» падчас візіту Коўла могуць вызваліць каля 200 чалавек.
✔️ Чыноўнікі хацелі ўрэгуляваць штучны інтэлект, але за паўтара года так і не прынялі свой закон
✔️У Літве прапанавалі забараніць аўтобусныя рэйсы ў Беларусь услед за Латвіяй
✔️Беларусь пачне збіраць больш звестак пра пасажыраў, якія выязджаюць за мяжу
✔️У руінах берасцейскага кляштару выявілі псіхаактыўныя рэчывы
✔️Марына Ментусава прыйшла на Венецыянскі фестываль у дызайнерскім кімано з імёнамі палітзняволеных
✔️ ЗША патапілі іранскія танкеры, Іран абстраляў амерыканскія караблі. Нафта зноў па $ 100 за барэль
✔️Беларуса абвясцілі ў міжнародны вышук: падазраюць, вазіў для Расеі ўкраінскае аптычнае шкло
#Рэпрэсіі
◽️ Адваката, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зняволення і ўзялі пад варту ў зале суда.
edited
☝️Украіна абвесціла беларуса ў міжнародны вышук
Гэта ураджэнец Гомеля Яўген Малінковіч. Падазраюць, што ён пастаўляў з Украіны праз Польшчу ў Расею аптычнае шкло, важнае для расейскага войска. Яму дапамагалі і грамадзяне Украіны.
Выданне «Флагшток» знайшло позву (PDF) на імя Малінковіча ад Чарнігаўскай абласной пракуратуры і з дапамогаю «Кіберпартызанаў».
За дапамогу дзяржаве-агрэсару Яўгену Малінковічу пагражае ад 10 да 12 гадоў пазбаўлення волі. ☝️
☝️Невядомыя распачалі паляванне на былых палітвязняў
Рэпрэсаваным людзям прапаноўваюць запоўніць фэйкавую форму, нібыта, для атрымання дапамогі.
«Вясне» стала вядома, што абвесткі і паведамленні распаўсюджваюць з акаўнта @dapamoga_pzk і гэты акаўнт можа быць звязаны з спецслужбамі Лукашэнкі.
Ціхары могуць называцца супрацоўнікамі арганізацый і ініцыятыў, якія дапамагаюць палітвязням і былым палітвязням.
Праваабаронцы заклікаюць не перадаваць асабістыя звесткі невядомым асобам і не запаўняць падазроныя формы. Быць пільнымі і верыфікаваць акаўнты, якія прапаноўваюць дапамогу, праз афіцыйныя сайты і сацсеткі праваабарончых арганізацый і ініцыятыў. ☝️
edited
☝️Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца: асудзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага
Сёння яму прысудзілі тры гады зняволення і ўзялі пад варту ў зале гарадскога суда Менску.
Адваката звінавацілі ў "спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці" і "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь". А падставай сталіся інтэрв'ю, якія Лаеўскі даваў незалежным беларускім медыя.
У 2020–2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысудаў Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. У 2011–2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам Алеся Бяляцкага.☝️
🍄 Грыбнікі прыдумалі лайфхак ад кляшчоў у лесе — абматаліся скотчам
У сацсетказ прапаноўваюць на галёнкі паверх штаноў наклейваць палоскі двухбаковага скотчу, да якога могуць прыляпляцца кляшчы, мошкі і смецце.
Аўтар раіць выкарыстоўваць гэты спосаб толькі як дадатковую абарону разам з закрытым адзеннем і рэпелентамі.
🤖 У Варшаве каля 30 робатаў выйшлі на пратэст супраць пагрозаў ад ШІ. Гэта не жарт
Каля 30 гуманоідных і чатырохногіх робатаў зладзілі ў Варшаве дэманстрацыю каля Міністэрства лічбавізацыі.
Арганізатары такім чынам звярнулі ўвагу на рызыкі, якія штучны інтэлект і аўтаматызацыя ствараюць для працоўных месцаў, і заклікалі ўзняць пытанне пра рэгуляванне гэтай сферы.
Робаты хадзілі па коле, неслі сцягі, а лозунгі гучалі з дынамікаў — гэта была пастаноўка, арганізаваная людзьмі, а не самастойны пратэст машын.