🤖 Школьнік у Менску з дапамогай ШІ «абрабаваў» уласную кватэру Ён вырашыў разыграць маму і з дапамогай нейрасеткі стварыў фота, на якім нібыта злодзеі выносяць тэлевізар з іх кватэры. Жанчына паверыла ўбачанаму і выклікала міліцыю. Калі высветлілася, што рабавання не было, яе супакоілі: пакарання за ілжывы выклік не будзе, бо яна шчыра лічыла, што ў кватэры адбываецца злачынства.