🇨🇭Швейцарская пракуратура спыніла разгляд скаргі былой палітзняволенай Наталлі Хершэ Наталля Хершэ, якая была вызваленая дзякуючы намаганням швейцарскай дыпламатыі, звярнулася ў Генпракуратуру Швейцарыі са скаргай на злачынствы супраць чалавечнасці. Пракурор прызнаў, што ўмовы яе зняволення былі «надзвычай цяжкімі» і «часткова прыніжальнымі», але не палічыў іх катаваннямі — піша «Reform.nеws». Нагадаем, грамадзянка Беларусі і Швейцарыі Наталля Хершэ была асуджаная на 2,5 года калоніі за тое, што сарвала з амапаўца балаклаву. Пазней яе перавялі ў турму пасля адмовы шыць форму для сілавікоў. Усяго яна правяла за кратамі 17 месяцаў.