Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.4/day last 43 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    🇭🇺 МЗС Вугоршчыны пастанавіла выслаць з краіны 10 расейскіх дыпламатаў Кіраўніца ведамства Аніта Орбан напісала ў Facebook, што даручыла аднаму з падначаленых паведаміць пра дадзенае рашэнне амбасадару РФ у Будапэшце. Як заяўляе міністарка, высланыя расейцы «ажыццяўлялі ў Вугоршчыне дзейнасць, несумяшчальную са статусам дыпламата». Орбан падкрэсліла, што гэтае рашэнне служыць «забеспячэнню бяспекі ды суверэнітэта Вугоршчыны», аднак яно не азначае разрыву дыпламатычных сувязей з РФ.

  2. 🍉 Жыхарка Ваўкавыску пахвалілася гіганцкім кавуном, які вырас на ейнай дзялянцы У каментарах некаторыя пішуць, што ён важыць больш за іх 🫠 Паглядзіце 🔭

  3. 🔍 Колькасць дазволаў на жыхарства ў Еўразвязе для беларусаў скарачаецца кожны год. Але іх усё роўна істотна больш, чым да падзеяў 2020-га Галоўным кірункам беларускай міграцыі застаецца Польшча. Летась краіна выдала грамадзянам РБ ажно 87% ад усіх дазволаў у ЕЗ. А супольна з Літвою гэты паказчык увогуле сягае 95%. «Белсат» вывучыў новыя звесткі Еўрастату, звязаныя з міграцыйнай палітыкаю Еўразвязу ў дачыненні нашых землякоў. ✅ Вось што цікавага мы там знайшлі 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі

  4. 📺 Навіны за 9 хвілін 🔻Лукашэнка змяніў правілы дабрачынных збораў у Беларусі 🔻Латвія ад 2027 года хоча цалкам забараніць якія-кольвек аўтобусныя перавозкі ў РБ і РФ 🔻Кушнэр і Ўіткаф перадалі Зяленскаму пасланне з Крамля 🔻Дзясяткі балістычных ракетаў прыляцелі ўначы па Кіеве 🔻Каля Барысава – зноў паранены мядзведзь 🔻Жорсткае абыходжанне са шпіцам на менскім паўмарафоне абурыла сацсеткі 🔻Хакейнае менскае «Дынама» няўдала стартавала ў КХЛ з новым трэнерам Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

  5. 🤨 Беларусы – ціхія і рахманыя? Ну-ну! У 90-я беларуская мафія працавала не толькі дома, але і за мяжой. Дарагія іншамаркі, страхавыя махінацыі і схемы такога ўзроўню, што ў справе з’яўлялася нават фальшывая польская паліцыя! На чым толькі не зараблялі бандыты... 🚘 Расказваем пра крымінальны бізнес беларускіх 90-х у нашай праграме «Каса на камень». Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

  6. 🤩 Мурал з выявамі трох беларускіх пісьменнікаў стварылі ў Касцюковічах На сцяне будынку ў мікрараёне Маладзёжны з'явіліся партрэты Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава ды Алеся Пісьмянкова. Мурал паўстаў да Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у згаданым райцэнтры. У якасці спонсару выступіў «Беларусбанк».

  7. 💭 Ці сапраўды Расея рыхтуецца да нападу на краіны NATO? І ці ёсць «Арэшнік» у Беларусі? Ваенны эксперт Аляксандр Каваленка кажа, што пакуль няма пацверджання, што расейская ракета «Арэшнік» знаходзіцца ў Беларусі. Ёсць інфраструктура для яе магчымага размяшчэння, але саму ракету не фіксавалі. Гэтак жа і з «Арэшнікам». Можна казаць, што ён ёсць, але абапіраючыся выключна на тыя дадзеныя, што абсталявана пускавая пляцоўка. На пускавой пляцоўцы ёсць, напрыклад, камандна-штабныя машыны і пункты, генератары, пабудавана інфраструктура. Але пытанне ў самой ракеце, якая не фіксавалася апошнім часам. Верыфікаваная інфармацыя пра тое, што сапраўды гэтая ракета ёсць і яна на баявым дзяжурстве, адсутнічае. – падсумаваў Аляксандр Каваленка.

  8. ❤️ 8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Канстанцінам Астрожскім перамагло маскоўскае войска ў бітве пад Воршай. У пачатку 1990-х гэтую дату абралі як сімвал беларускай дзяржаўнасці і ўласнай ваеннай традыцыі. Чаму перамога больш чым 500-гадовай даўніны важная для беларусаў сёння? І што гісторыя Аршанскай бітвы можа сказаць пра сучасныя выклікі? 👀 Чытайце цалкам на сайце 🔗 Гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі

  9. 📌 Латвія плануе з 2027 года цалкам спыніць аўтобусныя перавозкі ў Беларусь і Расею Міністэрства транспарту краіны прапанавала забараніць рэгулярныя і нерэгулярныя рэйсы, а таксама транзіт праз Латвію ў гэтыя краіны. Частка абмежаванняў ужо дзейнічае: нерэгулярныя перавозкі праз мяжу з Беларуссю і Расеяй забароненыя з лістапада 2025 года. Калі ўрад Латвіі ўхваліць прапанову, з 2027 года аўтобусныя зносіны з Беларуссю і Расеяй будуць цалкам спыненыя.

  10. edited

    🤬 У выніку начнога балістычнага ўдару па Кіеву пашкоджаны дамы, склады, гаражы і аўто па ўсім горадзе

  11. ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 Мір паміж Расеяй і Украінай магчымы? Што пішуць у свеце пра перамовы і на што, падобна, спадзяюцца ў Трампа? Чытайце па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Як ЗША выменьваюць беларускіх палітвязняў? Перад чарговым візітам Коўла да Лукашэнкі ўзгадаем, як абмен вязняў на санкцыйныя саступкі стаў галоўным зместам дачыненняў Менску і Вашынгтону. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. 🔺 Вяртанне 90-х пасля змены ўлады? Апошнім часам усё часцей можна пачуць, што ў выпадку змены ўлады нас чакаюць цяжкія часы накшталт 90-х. Ці так гэта будзе? Чытайце цікавае меркаванне па спасылцы. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі. #штопачытаць

  12. edited

    ⚔️ Заўтра – гадавіна бітвы пад Воршай Дзень 8 верасня таксама называюць Днём беларускай вайсковай славы ці Днём беларускага войска. Нагодай стала знакамітая бітва пад Воршай, калі аб'яднаныя войскі ВКЛ у 1514 годзе ўшчэнт разграмілі маскоўскія войскі. Перамога мела лёсавызначальнае значэнне для еўрапейскага рэгіёну на некалькі вякоў. Удзельнікаў святкавання Дня бітвы пад Воршай улады Лукашэнкі заўсёды пераследавалі і рэпрэсавалі. Цяпер беларусы святкуюць Аршанскую бітву ў розных гарадах і краінах свету. ☝️

  13. edited

    ☝️Стала вядома, за што маглі дэпартаваць беларусаў з Літвы Пасля дэпартацыі з Літвы 22 беларусаў, прызнаных «пагрозай нацыянальнай бяспецы», з'явілася інфармацыя за што і ў якой кампаніі яны маглі працаваць. Афіцыйна ўлады назву не раскрываюць, аднак, паводле журналісцкага расследавання devby.io, гаворка можа ісці пра групу кампаній з беларускімі каранямі NTLab. Гэта літоўская кампанія, якая ўдзельнічала ў праекце Агенцтва Еўразвязу па стварэнні высокадакладных спадарожнікавых навігатараў. NTLab махлярскім шляхам атрымала ад агенцтва амаль паўмільёна еўра, піша devby.io. Паводле спецслужбаў, NTLab таксама запэўнівала кліентаў і партнёраў, што не мае сувязяў з Расеяй і Беларуссю. Аднак насамрэч падтрымлівала кантакты з ваеннай прамысловасцю абедзвюх краін. У прыватнасці, згадваюцца Ваенная акадэмія Беларусі і расейскі інавацыйны цэнтр «Сколкава». Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнаў 22 беларусаў «пагрозаю нацыянальнай бяспецы», іх дэпартавалі і забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону на 5 гадоў. ☝️

  14. ☝️ «Вікі любіць вёскі» Так называецца фотапраект у Вікіпедыі і першай краінай для яго была выбрана Беларусь. Фотамайстры прапанавалі 2 445 фотаздымкаў! Іх можна пабачыць на старонцы праекту. 👈

  15. ☝️На каталіцкіх могілках Менску пачалі новае будаўніцтва Гэта побач з касцёлам Святога Роха на вуліцы Залатая Горка ў цэнтры сталіцы. Навакольная тэрыторыя -- месца старадаўніх могілак, якія да нядаўняга часу заставаліся тэрыторыяй касцёлу. Але ў 2025 годзе на гэтым месцы ўлады распачалі маштабную будоўлю. Афіцыйных звестак аб прызначэнні будынку няма. А паводле неафіцыйнай інфармацыі, узведзены шматпавярховік прызначаны для патрэбаў КДБ. Падчас яго ўзвядзення з зямлі выкапалі могілкавыя пахаванні. Парафіяне прасілі іх аддаць для перапахавання, «каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя». Аднак гэтага зроблена не было і лёс парэшткаў невядомы. Цяпер на Залатагорскіх кладах пачалося новае будаўніцтва. ☝️

  16. 🎵 «Мы зрабілі першы беларускі трылер пра буслянятак» Беларускі тэхна-гурт Intelligency працягвае разаграваць сваіх прыхільнікаў перад выпускам першага чыста беларускамоўнага альбому. Вось такі кліп музы́кі прэзентавалі ў сваіх сацсетках. Як вам? 🧐

  17. 💥 #галоўнае за 7 верасня ✔️З Літвы дэпартаваныя 22 беларусы, якіх прызналі «пагрозаю нацыянальнай бяспецы» ✔️BELPOL сцвярджае, што выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе на расейскі ВПК. Аднак санкцыі супраць яго не ўводзіліся ✔️Проста на трасе менскага паўмарафону, што адбыўся ў нядзелю, памёр 50-гадовы мужчына. У сацсетках пра гэта пісалі яшчэ ўчора, а сёння інфармацыя пацвердзілася афіцыйна ✔️«Ты посещаешь Мюнхен и Давос, а я в тюрьме ем сечку и овёс». Сяргей Ціханоўскі прэзентаваў чарговы верш, напісаны ў зняволенні ✔️Беларускую «Вікіпедыю» цэнзуруе дзіўны акаўнт, падпісаны як «Мінінфарм Беларусі» ✔️На каго Пуцін можа напасці пасля Украіны? Некалькі магчымых сцэнароў ✔️Ультраправая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» перамагла на выбарах у Саксоніі-Ангальт ✔️Кіраўнік ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік» ✔️«Паўзучая русіфікацыя» Дня беларускага пісьменства. На свята беларускай літаратуры ў Касцюковічы прыехаў дзіўны стэнд ✔️Літовец спрабаваў завезці ў Беларусь беспілотнік. Гэта скончылася для яго праблемамі ✔️Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча Наталля ✔️Пад Віцебскам загінуў рыбак. Ён зачапіў вудою ЛЭП і атрымаў смяротны электрычны ўдар #рэпрэсіі: ▫️За «распальванне варожасці» і «садзейнічанне экстрэмізму» асуджаны 73-гадовы пенсіянер з Ваўкавыску. Яму далі «хатнюю хімію» ▫️У Гомлі за «палітыку» асудзілі кіраўніка мясцовага руху, які займаўся пошукам ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсіяў. Суд адбыўся таксама над ягонай жонкаю

  18. 🔸 Алесь Бяляцкі выказаўся пра падтрымку Украіны беларусамі «З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну беларусы выходзілі на вуліцы, каб пратэставаць. Арышты, прастрэленыя калені, жорсткія катаванні і збіццё, невыносныя ўмовы ўтрымання, працяглыя тэрміны – вось што перажылі сотні людзей у Беларусі за свой супраціў агрэсіі Расеі», – заявіў нобэлеўскі лаўрэат у амстэрдамскім культурніцкім цэнтры De Balie. Праваабаронца нагадаў і рэпрэсаваных у справе «Гаюна». Паводле яго, агульны лік пацярпелых можа дасягаць 1500 чалавек: «Я быў у турме, калі пачалася поўнамаштабная вайна. Рэжым Лукашэнкі быў і застаецца часткай гэтай злачыннай агрэсіі з самага пачатку, і яго адказнасць відавочная. Лукашэнка і Пуцін не рызыкнулі адправіць беларускія войскі ва Украіну толькі таму, што беларускі народ катэгарычна супраць гэтай вайны. Я бачыў гэта нават у турме. Гэтая барацьба – за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі – частка глабальнай барацьбы за чалавечую годнасць. Але беларусы плацяць за яе цяжкую цану – проста цяпер». Былы палітвязень таксама заклікаў «падтрымліваць Украіну, якая змагаецца за ўсіх нас, і падтрымліваць свабодную і суверэнную Беларусь».

  19. 💛 «Паўзучая русіфікацыя» Дня беларускага пісьменства Падобна, без мілітарна-савецкіх «нотак» у сучаснай Беларусі нельга правесці нават традыцыйнае свята беларускай літаратуры 💁🏻‍♂️ Глядзіце, што было на фэсце ў Касцюковічах 🔍

  20. Older posts