🤩 Мурал з выявамі трох беларускіх пісьменнікаў стварылі ў Касцюковічах На сцяне будынку ў мікрараёне Маладзёжны з'явіліся партрэты Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава ды Алеся Пісьмянкова. Мурал паўстаў да Дня беларускага пісьменства, які сёлета прайшоў у згаданым райцэнтры. У якасці спонсару выступіў «Беларусбанк».