📌 Латвія плануе з 2027 года цалкам спыніць аўтобусныя перавозкі ў Беларусь і Расею Міністэрства транспарту краіны прапанавала забараніць рэгулярныя і нерэгулярныя рэйсы, а таксама транзіт праз Латвію ў гэтыя краіны. Частка абмежаванняў ужо дзейнічае: нерэгулярныя перавозкі праз мяжу з Беларуссю і Расеяй забароненыя з лістапада 2025 года. Калі ўрад Латвіі ўхваліць прапанову, з 2027 года аўтобусныя зносіны з Беларуссю і Расеяй будуць цалкам спыненыя.