☝️Стала вядома, за што маглі дэпартаваць беларусаў з Літвы Пасля дэпартацыі з Літвы 22 беларусаў, прызнаных «пагрозай нацыянальнай бяспецы», з'явілася інфармацыя за што і ў якой кампаніі яны маглі працаваць. Афіцыйна ўлады назву не раскрываюць, аднак, паводле журналісцкага расследавання devby.io, гаворка можа ісці пра групу кампаній з беларускімі каранямі NTLab. Гэта літоўская кампанія, якая ўдзельнічала ў праекце Агенцтва Еўразвязу па стварэнні высокадакладных спадарожнікавых навігатараў. NTLab махлярскім шляхам атрымала ад агенцтва амаль паўмільёна еўра, піша devby.io. Паводле спецслужбаў, NTLab таксама запэўнівала кліентаў і партнёраў, што не мае сувязяў з Расеяй і Беларуссю. Аднак насамрэч падтрымлівала кантакты з ваеннай прамысловасцю абедзвюх краін. У прыватнасці, згадваюцца Ваенная акадэмія Беларусі і расейскі інавацыйны цэнтр «Сколкава». Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнаў 22 беларусаў «пагрозаю нацыянальнай бяспецы», іх дэпартавалі і забаранілі ўезд у Шэнгенскую зону на 5 гадоў. ☝️