Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.4/day last 57 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 📱 Беларускую «Вікіпедыю» цэнзуруе дзіўны акаўнт, падпісаны як «Мінінфарм Беларусі» Ён хавае змест тых старонак, якія ідуць насуперак ідэалогіі рэжыму Лукашэнкі, паказваючы замест іх паведамленне пра нібыта абмежаваны доступ. Пад «забарону» трапілі артыкулы «Сэкс», «Бісексуальнасць», «Парнаграфія», ЛГБТ і «Вясёлкавы сцяг», а таксама тэмы «Аранжавая рэвалюцыя», «Пуцінізм», «Уварванне Расіі ва Украіну», «Пратэсты ў Беларусі». Апынуліся ў спісе і артыкулы пра зніклых чвэрць стагоддзя таму апанентаў Лукашэнкі. ✅ Больш па тэме чытайце тут 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  2. edited

    🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні абмяркуем: 🔸Сумнае адкрыццё: беларускае прадпрыемства працуе на ўзбраенне расейскага войска, а ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік» 🔸Падатак на аўты, які вырас у 5 разоў. 🔸Тым часам 22 беларусаў абвясцілі пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы 🔸А ў Купалаўскі тэатр узялі чарговую акторку з Расеі 🔸За мяжой таксама не самыя файныя навіны — гістарычная перамога ўльтраправых у Нямеччыне Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/7Gjs9sgsR5g

  3. edited

    💬 «Са мною ніхто не звязаўся, мы самі знайшлі яго ў моргу праз міліцыю» Жонка мужчыны, які памёр учора падчас менскага паўмарафону, расказала ў сацсетках, як выглядалі ейныя спробы знайсці мужа: «Сэрца, рэзкі спазм сасудаў. Я ўчора бегала 2 гадзіны яго шукала, распытвала дактароў хуткай, валанцёраў, арганізатараў – ніхто нічога не ведаў. Толькі напрыканцы адзін з арганізатараў пацвердзіў, што ён сышоў з дыстанцыі на 13-м кіламетры. Вось і ўсё, гэта ўся інфармацыя. Са мною ніхто не звязаўся, мы самі знайшлі яго ў моргу праз міліцыю. Заўтра пахаванне, сёння мы развітваемся з ім у царкве, я не ведаю як гэта вытрымаць». У шмат якіх дзяржаўных медыях пра інцыдэнт так і не напісалі. У той жа час, сёння ў іх працягвалі выходзіць рэкламныя матэрыялы, звязаныя з менскім паўмарафонам.

  4. 💪 Яна была адзінай жанчынаю ў першым складзе ўраду БНР Роўна 141 год таму ў Навабеліцы пад Гомлем нарадзілася Палута Бадунова. Яна працавала настаўніцай і сталася адной з ключавых постацяў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя. За свае перакананні Бадунова прайшла праз арышты ды вымушаную эміграцыю, але і пасля вяртання з яе трагічныя падзеі ейнага жыцця не скончыліся. ☝️Узгадваем жыццёвы шлях нашай выбітнай зямлячкі. Паглядзіце!

  5. edited

    👜 Ад баулаў праз мяжу – да цэлых вагонаў кантрабанды У 90-я людзі ператваралі аўтамабілі ў тайнікі, цягалі праз мяжу баулы і гадзінамі стаялі ў чэргах, каб проста зарабіць на жыццё. Праз тры дзесяцігоддзі кантрабанда нікуды не падзелася. Толькі цяпер варта спытаць: хто насамрэч займаецца ёю ў найбольшым маштабе? 🎥 Разбіраем феномен памежнага «бізнесу» ў нашай праграме «Каса на камень». Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

  6. 🤔 Беларусы масава з'язджаюцца ў Менск? Лічбы кажуць пра іншае! Лукашэнка зноў прапануе стрымліваць наплыў беларусаў у сталіцу. Але калі паглядзець на дэмаграфію, праблема хаваецца зусім у іншым. 📊 Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з насельніцтвам сталіцы і рэгіёнаў, у нашай праграме «Атма$фера» на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»

  7. edited

    🔍 BELPOL сцвярджае, што выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе на расейскі ВПК. Аднак санкцыі супраць яго не ўводзіліся Бартавыя сістэмы кіравання і вылічальнікі, прыборныя панэлі, пульты кіравання, маніторы, дысплэі спецыяльнага прызначэння, аўтаматызаваныя працоўныя месцы – усё гэта вырабляе менскае прадпрыемства «Кантактмодуль». З дакументаў, якія патрапілі ў рукі расследавальнікаў, вынікае, што яно «актыўна працуе ў інтарэсах вайскова-прамысловага комплексу Расеі», мае супрацу з заводамі «абаронкі» ў Пензе, Маскве, Омску і Уладзівастоку. ✅ Больш інфармацыі па тэме шукайце тут 🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі

  8. 💐 Рамантыка менскіх двароў Сапраўднага сябра гэты маладзён ужо дакладна мае. А пасля такога незвычайнага пэрмофансу, падобна, атрымае і сапраўднае каханне ❣️ Паглядзіце!

  9. 😨 На трасе М1 перакуліўся цяжкавік. Ён цалкам заблакаваў рух у бок Берасця Аварыя здарылася ў Дзяржынскім раёне. Аб'ехаць фуру, якая перагарадзіла сабою адразу дзве паласы і ўзбочыну, можна толькі па навакольным полі. Што справакавала ДТЗ, пакуль не паведамляецца.

  10. 👀 Літовец спрабаваў завезці ў Беларусь беспілотнік. Гэта скончылася для яго праблемамі Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што 32-гадовы мужчына меў намер заехаць на тэрыторыю РБ з Латвіі ў суботу праз пункт пропуску «Грыгароўшчына». У ягоным легкавіку выявілі коптэр, што супярэчыць цяперашнім беларускім законам. Для фізічных асобаў увоз у Беларусь беспілотных лятальных апаратаў якога-кольвек тыпу забаронены. БПЛА быў сканфіскаваны, а грамадзяніну Літвы пагражае штраф памерам да 30 базавых велічыняў (1350 рублёў).

  11. 🇺🇦 Кіраўнік ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік» Адначасова з гэтым Алег Івашчанка падкрэсліў, што прыкметаў актыўнага ўцягвання Беларусі ў вайну на гэты момант не назіраецца, а ўзровень пагрозы для Украіны з тэрыторыі РБ ён ацэньвае як нізкі. У той жа час праблема са «слыннымі» рэтранслятарамі, паводле генерала, дагэтуль да канца не вырашаная. ✅ Болей інфармацыі па тэме шукайце тут 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  12. edited

    ▪️Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча Наталля Яна шмат гадоў дбала пра захаванне памяці аб сваім бацьку і аб ягонай творчасці. Сам Алесь Адамовіч памёр у 1994-м. Наталлі Адамовіч сёлета споўнілася 72 гады.

  13. 💱 Курсы валютаў 7 верасня На старце тыдня еўра страціў амаль дзве капейкі. Долар таксама саслабеў, але толькі на капейку. Расейскі рубель мінімальна ўмацаваўся. #курсывалютаў

  14. ▪️Інфармацыя пра смерць удзельніка менскага паўмарафону пацвердзілася Выданне @onlinerby паведамляе, што факт здарэння пацвердзілі ў Следчым камітэце РБ. Ведамства праводзіць праверку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, памерламу мужчыну было 50 гадоў.

  15. edited

    #⃣ «Наш дзень» на «Белсаце» – новы інфармацыйны праект, з якім вы не прапусціце нічога важнага Яшчэ аператыўней, яшчэ цікавей, яшчэ больш аналітыкі ды пунктаў гледжання ✍️ Глядзіце ўжо а 14-й гадзіне менскага часу!

  16. 😨 З Літвы дэпартаваныя 22 беларусы, якіх прызналі «пагрозаю нацыянальнай бяспецы» Усе яны супрацоўнічалі з кампаніяй-партнёрам Агенцтва касмічнай праграмы Еўразвязу (EUSPA), якая (згодна са звесткамі літоўскіх праваахоўнікаў) атрымала махлярскім шляхам паўмільёна еўраў ды мела сувязі з ваеннай прамысловасцю РБ і РФ. ✅ Вось што яшчэ вядома пра сітуацыю 🔗 Пераходзьце па гэтай спасылцы, калі вы ў Беларусі

  17. ▪️Пад Віцебскам загінуў рыбак. Ён зачапіў вудою ЛЭП і атрымаў смяротны электрычны ўдар Следчы камітэт паведамляе, што трагедыя здарылася ўчора непадалёк вёскі Хайсы. 49-гадовы мужчына ў нейкі момант вырашыў змяніць лакацыю для лоўлі рыбы на мясцовым возеры, аднак не звярнуў увагу на лініі электраперадачаў. Гэтая няўважлівасць сталася для яго фатальнаю. ✍️ Літаральна тыдзень таму беларускія энергетыкі выпусцілі відэаролік, дзе папярэджвалі пра наступствы, якія могуць чакаць няўважлівага рыбака, што зачапіў вудою ЛЭП.

  18. Older posts