☝️На каталіцкіх могілках Менску пачалі новае будаўніцтва Гэта побач з касцёлам Святога Роха на вуліцы Залатая Горка ў цэнтры сталіцы. Навакольная тэрыторыя -- месца старадаўніх могілак, якія да нядаўняга часу заставаліся тэрыторыяй касцёлу. Але ў 2025 годзе на гэтым месцы ўлады распачалі маштабную будоўлю. Афіцыйных звестак аб прызначэнні будынку няма. А паводле неафіцыйнай інфармацыі, узведзены шматпавярховік прызначаны для патрэбаў КДБ. Падчас яго ўзвядзення з зямлі выкапалі могілкавыя пахаванні. Парафіяне прасілі іх аддаць для перапахавання, «каб парэшткі нашых продкаў, пахаваных на Залатагорскіх могілках, не былі знішчаныя». Аднак гэтага зроблена не было і лёс парэшткаў невядомы. Цяпер на Залатагорскіх кладах пачалося новае будаўніцтва. ☝️