💥 #галоўнае за 7 верасня ✔️З Літвы дэпартаваныя 22 беларусы, якіх прызналі «пагрозаю нацыянальнай бяспецы» ✔️BELPOL сцвярджае, што выявіў чарговае беларускае прадпрыемства, якое працуе на расейскі ВПК. Аднак санкцыі супраць яго не ўводзіліся ✔️Проста на трасе менскага паўмарафону, што адбыўся ў нядзелю, памёр 50-гадовы мужчына. У сацсетках пра гэта пісалі яшчэ ўчора, а сёння інфармацыя пацвердзілася афіцыйна ✔️«Ты посещаешь Мюнхен и Давос, а я в тюрьме ем сечку и овёс». Сяргей Ціханоўскі прэзентаваў чарговы верш, напісаны ў зняволенні ✔️Беларускую «Вікіпедыю» цэнзуруе дзіўны акаўнт, падпісаны як «Мінінфарм Беларусі» ✔️На каго Пуцін можа напасці пасля Украіны? Некалькі магчымых сцэнароў ✔️Ультраправая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» перамагла на выбарах у Саксоніі-Ангальт ✔️Кіраўнік ГУР Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расейская вайсковая брыгада, што мае на ўзбраенні «Арэшнік» ✔️«Паўзучая русіфікацыя» Дня беларускага пісьменства. На свята беларускай літаратуры ў Касцюковічы прыехаў дзіўны стэнд ✔️Літовец спрабаваў завезці ў Беларусь беспілотнік. Гэта скончылася для яго праблемамі ✔️Пайшла з жыцця дачка пісьменніка Алеся Адамовіча Наталля ✔️Пад Віцебскам загінуў рыбак. Ён зачапіў вудою ЛЭП і атрымаў смяротны электрычны ўдар #рэпрэсіі: ▫️За «распальванне варожасці» і «садзейнічанне экстрэмізму» асуджаны 73-гадовы пенсіянер з Ваўкавыску. Яму далі «хатнюю хімію» ▫️У Гомлі за «палітыку» асудзілі кіраўніка мясцовага руху, які займаўся пошукам ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсіяў. Суд адбыўся таксама над ягонай жонкаю