Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.2%2.2K avg views
Posting 12.8/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. edited

    У Астравецкім раёне мужчына страляў у міліцыянтаў — яго застрэлілі 65-гадовы жыхар вёскі Старая Рудня Астравецкага раёна адкрыў агонь па супрацоўніках міліцыі, пасля чаго тыя ўжылі зброю на паражэнне. Пра здарэнне паведаміў Telegram-канал МУС Беларусі. Паводле ведамства, міліцыю выклікалі мясцовыя жыхары, якія паведамілі, што мужчына мае незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу і пагражае суседзям. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі і байцы ўнутраных войскаў. У МУС сцвярджаюць, што мужчына аказаў узброенае супраціўленне і стрэліў у супрацоўнікаў. У адказ яны адкрылі агонь на паражэнне. Мужчына загінуў. Падчас агляду яго дома, паводле інфармацыі МУС, выявілі самаробную зброю.

  2. За падтрымку Украіны ў Беларусі асудзілі каля 419 чалавек. Але праваабаронцы адзначаюць, што рэальныя маштабы пераследу могуць быць значна большымі.

  3. edited

    Разведка Нідэрландаў магла выявіць таемныя фінансавыя сувязі Джарэда Кушнера Паводле расследавання Vanity Fair, разведка Нідэрландаў адсочвала тэлефон зяця Дональда Трампа Джарэда Кушнера. Сцвярджаецца, што выведка атрымала скрыншоты з яго iPhone праз файлы, знойдзеныя на серверы супрацоўніка расійскай ваеннай разведкі. Паводле аўтара Мэцью Коўла, Кушнер меў доступ да рахунку ў ААЭ, на які паступіла каля 750 млн долараў. Гэтыя сродкі звязваюць з фондам Watani Al Emarat Foundation, які фінансуецца ўладамі Эміратаў. Таксама апісваюцца таемныя фінансавыя дамоўленасці паміж ААЭ, Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй. Паводле артыкула, гэтыя рахункі маглі выкарыстоўвацца для фінансавання знешнепалітычных і абаронных аперацый.Коўл сцвярджае, што арабскія дзяржавы фактычна фінансавалі ўплыў Кушнера на палітыку ЗША. Кушнер адкінуў абвінавачанні, назваўшы іх выдумкай, і заявіў, што аўтар не прадставіў доказаў. На фота : Кушнер са сваёй жонкай (дачкой Трампа Иванкай ) наведваюць афіцыйна Саудаўскую Аравіяю.

  4. repost

    Хто такі Віталь «Вірус» Кандраценка, што ён робіць для Украіны і беларусаў ва Украіне, мне вядома ўжо шосты год па рэзультатах у прававым і валянтэрскім аспектах ягонай дзейнасьці. Па дапамозе палітычным рэлакантам з Беларусі, беларускім дабраахвотнікам і нашым украінскім пабрацімам у войску. Мы можам не заўсёды сыходзіца ў поглядах, але дакладна Вірус аддана працуе на нацыянальныя інтарэсы ўкраінцаў і беларусаў. Хто такая Зазулінская, я ня ведаю і не хачу ведаць. Калі камусьці не хапае таго факта, што яна з той самай шарагі, у якой кожны другі - агент, дзе ў міністраў іхняй абароны і бяспекі Нуль баявога дасьведа, чэкісцка-мусарскі бэкграўнд, факты рэпрэсіяў супраць дабраахвотнікаў і палітычных вязьняў, і нават іхнія дзеці дохнуць у складзе акупацыйнай арміі рф на полі бою супраць нас; калі хтосьці яшчэ хоча папоўніць спісы чэкісцкіх разпрацаванняў па новых “ЧКБ”, “Гаюнах”, “Перамогах”, “Пашпартах Новай Беларусі”, “Вызвольных ротах Залупы” - мне вас шчыра шкада. Для мяне цяпер няма аніякіх сумневаў: там, дзе Зазулінская - там насрана. Для кожнага сумленнага беларуса, пасля крынжа ў горадзе Ужгарад, Зазулінская ідзе нахуй. Падпісацца 🐈‍⬛ Інстаграм

  5. edited

    🤷‍♂З-за мяжы перасталі адкрывацца сайты большасці «раёнак» Віцебшчыны Сайты 14 раённых газет Віцебскай вобласці і гарадской газеты Наваполацка сталі недаступнымі з-за мяжы. Хостынг-правайдар Hoster.by паведаміў, што замежны ўваходны трафік абмежавалі паводле распараджэння дзяржаўнага органа, які каардынуе кібербяспеку. Прычынай назвалі дзве крытычныя ўразлівасці ў PHP — тэхналогіі, на якой працуе значная частка інтэрнэту. Які дзяржаўны орган выдаў распараджэнне і колькі сайтаў трапілі пад абмежаванні, не ўдакладняецца. У выніку чытачы за мяжой страцілі доступ да мясцовых дзяржаўных выданняў, хоць наяўнасць уразлівасцяў сама па сабе не азначае, што сайты былі ўзламаныя.

  6. edited

    У Польшчы затрымалі другога падазраванага ў забойстве расійскага карыкатурыста Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала 22-гадовага грамадзяніна Грузіі Махмуда А. па справе аб забойстве расійскага карыкатурыста Сямёна Скрэпецкага (Роберта Кузоўкова). Мастака застрэлілі 15 чэрвеня 2026 года на вуліцы ў Бяла-Падлясцы. Першага падазраванага, грамадзяніна Грузіі Эльнура А., затрымалі праз тры дні. Махмуда А. затрымалі 19 кастрычніка на паркоўцы каля аўтамагістралі А2. Паводле ABW, яго датычнасць да забойства пацверджаная. Яму прад’явілі абвінавачанні ў садзейнічанні забойству, а таксама ў незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. Падазраваны віну не прызнаў. Суд прыняў рашэнне аб яго трохмесячным утрыманні пад вартай. Двух іншых грамадзян Грузіі, затрыманых разам з ім, перадалі памежнікам для выдварэння з Польшчы з забаронай на ўезд у краіну тэрмінам на 10 гадоў.

  7. edited

    Беларускі рэжым і Расія ўмацоўваюць супольную ваенную інфраструктуру Сёння ў Мінску пройшло пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі з удзелам Віктара Хрэніна і Андрэя Белавусава. На парадку дня — рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная сістэма СПА і сумесная баявая падрыхтоўка. Тым часам Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія хоча размясціць у Беларусі балістычнае ўзбраенне. Украіна ўзмацняе СПА на захадзе краіны на фоне пагрозы ўдараў з выкарыстаннем беларускіх рэтранслятараў.

  8. +1

    На беларуска-ўкраінскай мяжы перадалі целы загінулых і абмяняліся грамадзянскімі асобамі 22 кастрычніка праз пункт пропуску «Новая Гута» ў Гомельскім раёне ва Украіну вярнулі 252 целы загінулых украінскіх вайскоўцаў, а ў Расію — 25 целаў. Пра гэта паведаміў украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец. Там жа адбылася гуманітарная місія: 11 чалавек вярнуліся ва Украіну, яшчэ трое прыбылі з Украіны ў Беларусь. Беларускі бок заявіў, што перадача людзей адбылася пры яго непасрэдным садзейнічанні.

  9. Паведамленні пра штрафы цяпер будуць прыходзіць беларусам праз мабільныя праграмы банкаў. Нацыянальны цэнтр электронных паслуг распрацаваў для гэтага спецыяльную сістэму «Е-Павестка».

  10. edited

    У Бранскай вобласці другі за дзень беларус мажліва пацярпеў ад удару дрона, сцвярджае рф Пра гэта паведаміў губернатар расійскага рэгіёна Ягор Кавальчук. Каля вёскі Дземенка Новазыбкаўскай акругі ў выніку выбуху беспілотніка быў паранены кіроўца грузавіка — грамадзянін Беларусі. Пацярпеламу аказалі медыцынскую дапамогу і прызначылі амбулаторнае лячэнне. Расійскія ўлады сцвярджаюць, што беларус пацярпеў у выніку атакі УСУ.

  11. +1

    Беларускія РСЗА «Шквал» былі заўважаны на ўзбраенні Уганды Беларускія рэактыўныя сістэмы залпавага агню В-50/40А «Шквал» заўважаныя на ўзбраенні Народных сіл абароны Уганды. Беларусь працягвае заставацца пастаўшчыком ваеннай тэхнікі для замежных армій. Але ж ваеннае супрацоўніцтва з аўтарытарнымі рэжымамі выклікае толькі пытанні пра сапраўдныя прыярытэты рэжыма ў Мінску. Пакуль рэжым гаворыць пра мір, узбраенні з Беларусі служаць умацаванню вайсковага патэнцыялу аўтарытарных краін.

  12. Расійскія і беларускія спецслужбы актывізуюць правакацыі ў Еўропе Абноўленая карта зафіксаваных інцыдэнтаў і правакацый у Еўропе, якія звязваюць з дзейнасцю расійскіх і беларускіх спецслужбаў, працягвае папаўняцца. На канец жніўня было зафіксавана 454 выпадкі. Цяпер іх колькасць дасягнула прыкладна 700. Плюс каля 250 інцыдэнтаў за 50 дзён. Еўрапейская бяспека сутыкаецца з усё больш сур’ёзнымі выклікамі, бо гібрыдныя аперацыі, правакацыі і іншыя формы ўмяшання патрабуюць пільнай увагі і належнай рэакцыі з боку еўрапейскіх дзяржаў.

  13. edited

    Абяцанні Вашынгтона і рэальнасць Мінска Пасля перамоваў з прадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам беларускі рэжым дамагаецца вяртання $43–44 мільёнаў, замарожаных на рахунках Citibank. Паводле версіі Мінска, грошы паступілі ад амерыканскага пакупніка ў якасці аплаты за беларускія калійныя ўгнаенні.Падчас сустрэчы з Лукашэнкам Коўл заявіў, што ЗША працуюць над механізмам разблакіроўкі сродкаў. Аднак пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў паведаміў, што грошы да гэтага часу не паступілі ў Беларусь. Ён таксама заявіў пра другую запазычанасць, якую, паводле абяцанняў, павінны пагасіць да канца года. Пры гэтым ЗША знялі санкцыі з семаго кіраўніка «Беларуськалія» Андрэя Рыбакова, хоць ён па-ранейшаму застаецца ў санкцыйным спісе ЕС. Такім чынам, санкцыйнае пытанне часткова вырашана, але фінансавыя праблемы і вяртанне сродкаў застаюцца адкрытымі.

  14. edited

    Канада робіць стаўку на Telesat замест Starlink Канада інвестуе $2,3 млрд у развіццё спадарожнікавай сеткі Telesat Lightspeed. У Атаве тлумачаць гэта неабходнасцю стратэгічнай незалежнасці ад аднаго пастаўшчыка.Сярод аргументаў называюць досвед Украіны з абмежаваннямі сэрвісаў Starlink. Еўропа таксама зараз шукае ўласныя альтэрнатывы ў сферы спадарожнікавай сувязі.

  15. ЕС высвятляе, ці звязаная Расія з беспарадкамі ў Францыі Еўрасаюз правярае, ці спрабуюць замежныя сілы распальваць беспарадкі ў Францыі і іншых краінах Еўропы праз распаўсюджванне фэйкаў у інтэрнэце. Паводле звестак службаў бяспекі, прарасійскія і ультраправыя акаўнты распаўсюджвалі відэа з гвалтам, каб узмацніць хаос. У прыватнасці, у прасоўванні фэйкавых навін падазраюць звязаныя з Расіяй сеткі Storm-1516 і «Матрошка». Таксама правяраецца магчымая датычнасць Ірана і Алжыра. Францыя і іншыя краіны папрасілі спецслужбы высветліць, ці маглі расійскія агенты непасрэдна ўдзельнічаць у арганізацыі вулічнага гвалту.

  16. edited

    ❗️ Затрымкі заробкаў і жахлівыя ўмовы на ферме пад Мінскам, або новыя сведчанні з Зазеркі Работнікам затрымліваюць заробкі, а мясцовыя жыхары называюць умовы ўтрымання жывёлы невыноснымі. Раней публікаваліся відэа, на якіх паказаныя ўмовы пражывання людзей пры гаспадарцы і стан кароўнікаў. Акрамя таго, не хапае запчастак для тэхнікі. Людзі, якія працавалі ў гаспадарцы, сцвярджаюць, што каровы месяцамі заставаліся без належнага водазабеспячэння. Кіруе гаспадаркай Андрэй Станіслававіч Папельскі.

  17. Малодшы сын Валерыя Сахашчыка знік без вестак: яго шукае расійская танкавая дывізія 23-гадовы Віктар Сахашчык, малодшы сын беларускага бізнесмена і былога прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка, абвешчаны ў Расіі зніклым без вестак. Раней Віктар жыў у Польшчы, вучыўся ў Варшаве і служыў у польскім войску, дзе атрымаў спецыяльнасць вадалаза-выратавальніка. Прыкладна паўтара года таму ён вярнуўся ў Беларусь, пасля чаго бацька страціў з ім сувязь. Паводле выдання «Наша Ніва», кантактныя нумары для паведамленняў пра зніклага належаць Кантэміраўскай танкавай дывізіі расійскай арміі, што выклікала падазрэнні ў магчымым удзеле Віктара ў вайне супраць Украіны на баку Расіі. Валерый Сахашчык заявіў, што яму цяжка паверыць у такую магчымасць, бо раней сын падзяляў яго погляды і быў гатовы ваяваць за Украіну; інфармацыя пра службу Віктара ў расійскім войску і яго магчымую гібель пакуль афіцыйна не пацверджаная.

  18. +2

    У Серпухаве атакаванае абароннае прадпрыемства «75 Арсенал» У Серпухаве Маскоўскай вобласці ўначы атакавалі прадпрыемства ААТ «75 Арсенал» (вайсковая частка № 42708). На яго тэрыторыі, прагрымела некалькі выбухаў і пачаўся пажар. Прадпрыемства заснаванае ў 1949 годзе. Яно спецыялізуецца на капітальным рамонце сістэм і комплексаў супрацьпаветранай абароны, радыёлакацыйных станцый і наземных радыёзапытвальнікаў. Паводле інфармацыі ўкраінскіх маніторынгавых рэсурсаў, на прадпрыемстве рамантуюць і захоўваюць зенітныя ракетныя комплексы «Бук-М1», «Бук-М2» і С-300В. Усяго толькі ў бок Масквы сёння ноччу ляцела каля 630 БПЛА, заявіў Сабянін. Чакаем інфармацыю надалей.

  19. edited

    ⚡️США негласно выводят военных с баз на Ближнем Востоке Вашингтон сокращает военное присутствие на базах в Иордании, Катаре и Кувейте, а также уменьшает численность дипломатического персонала в регионе на фоне угроз со стороны Ирана, сообщает NBC News. Госдепартамент США готовится распорядиться об эвакуации части сотрудников американских посольств в странах Персидского залива и членов их семей, сообщает Reuters со ссылкой на американских чиновников. В Афганистане уже было подобное😒

  20. edited

    Трамп можа ціснуць на Украіну, каб да канца 2026 года дамовіцца пра завяршэнне вайны, — The Atlantic На далейшае развіццё падзей могуць паўплываць прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША, а таксама магчымыя перамовы Трампа з Пуціным і Сі Цзіньпінам у лістападзе. Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт разлічвае на саміт G20 у снежні, які мае адбыцца на ягоным гольф-курорце.

  21. Older posts