Разведка Нідэрландаў магла выявіць таемныя фінансавыя сувязі Джарэда Кушнера Паводле расследавання Vanity Fair, разведка Нідэрландаў адсочвала тэлефон зяця Дональда Трампа Джарэда Кушнера. Сцвярджаецца, што выведка атрымала скрыншоты з яго iPhone праз файлы, знойдзеныя на серверы супрацоўніка расійскай ваеннай разведкі. Паводле аўтара Мэцью Коўла, Кушнер меў доступ да рахунку ў ААЭ, на які паступіла каля 750 млн долараў. Гэтыя сродкі звязваюць з фондам Watani Al Emarat Foundation, які фінансуецца ўладамі Эміратаў. Таксама апісваюцца таемныя фінансавыя дамоўленасці паміж ААЭ, Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй. Паводле артыкула, гэтыя рахункі маглі выкарыстоўвацца для фінансавання знешнепалітычных і абаронных аперацый.Коўл сцвярджае, што арабскія дзяржавы фактычна фінансавалі ўплыў Кушнера на палітыку ЗША. Кушнер адкінуў абвінавачанні, назваўшы іх выдумкай, і заявіў, што аўтар не прадставіў доказаў. На фота : Кушнер са сваёй жонкай (дачкой Трампа Иванкай ) наведваюць афіцыйна Саудаўскую Аравіяю.