У Бранскай вобласці другі за дзень беларус мажліва пацярпеў ад удару дрона, сцвярджае рф Пра гэта паведаміў губернатар расійскага рэгіёна Ягор Кавальчук. Каля вёскі Дземенка Новазыбкаўскай акругі ў выніку выбуху беспілотніка быў паранены кіроўца грузавіка — грамадзянін Беларусі. Пацярпеламу аказалі медыцынскую дапамогу і прызначылі амбулаторнае лячэнне. Расійскія ўлады сцвярджаюць, што беларус пацярпеў у выніку атакі УСУ.