Трамп можа ціснуць на Украіну, каб да канца 2026 года дамовіцца пра завяршэнне вайны, — The Atlantic На далейшае развіццё падзей могуць паўплываць прамежкавыя выбары ў Кангрэс ЗША, а таксама магчымыя перамовы Трампа з Пуціным і Сі Цзіньпінам у лістападзе. Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт разлічвае на саміт G20 у снежні, які мае адбыцца на ягоным гольф-курорце.