На беларуска-ўкраінскай мяжы перадалі целы загінулых і абмяняліся грамадзянскімі асобамі 22 кастрычніка праз пункт пропуску «Новая Гута» ў Гомельскім раёне ва Украіну вярнулі 252 целы загінулых украінскіх вайскоўцаў, а ў Расію — 25 целаў. Пра гэта паведаміў украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец. Там жа адбылася гуманітарная місія: 11 чалавек вярнуліся ва Украіну, яшчэ трое прыбылі з Украіны ў Беларусь. Беларускі бок заявіў, што перадача людзей адбылася пры яго непасрэдным садзейнічанні.