⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим.
Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
Subscribers1.7K +0 24h
Reach per post (ERR)132.6%2.2K avg views
Posting12.9/daylast 38 minutes ago
Reactions per 1K views0.0
edited
🚨Уначы жыхары Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў атрымалі Alert RCB праз масіраваную расійскую атаку на захад Украіны. Польскія ВПС былі паднятыя ў паветра, а сістэмы СПА пераведзеныя ў стан павышанай гатоўнасці. Раніцай папярэджанне адмянілі: парушэння паветранай прасторы Польшчы не зафіксавана.
🚨 У Румыніі ўначы беспілотнік упаў каля мяжы з Украінай, пасля чаго ўзнік пажар. Інцыдэнт адбыўся прыкладна за 4 км на паўночны ўсход ад горада Грынду ў павеце Тулча, у бязлюднай мясцовасці. Паводле Мінабароны Румыніі, пацярпелых няма.
🚨Уначы 20 жніўня расійскія дроны атакавалі пункт пропуску на ўкраінска-малдаўскай мяжы ў Адэскай вобласці. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У выніку атакі пацярпела грамадзянская інфраструктура.
Рэжым у Беларусі рыхтуецца прымаць дыктатара М’янмы Мін Аун Хлайна, і сімволіка гэтага візіту выглядае даволі красамоўна.
Ваенная хунта, якая захапіла ўладу ў М’янме неканстытуцыйным шляхам, едзе на перамовы да такога ж рэжыму, які таксама не асабліва любіць нагадваць пра законнасць і сапраўдны выбар народа.
Пакуль у Мінску гаворыць пра «ўзаемавыгадныя праекты», прамысловасць, фармацэўтыку і навуку, выглядае гэта як сустрэча двух рэжымаў, якім ёсць што бруднае абмеркаваць без лішніх пытанняў пра дэмакратыю.
Нават міжнародныя пляцоўкі згадваюцца — відаць, каб дзве «ізаляваныя дзяржавы маглі падтрымліваць адна адну ў кампаніі супраць рэальнасці.
20 жніўня ў Мінску яшчэ і правядуць беларуска-м’янманскі бізнес-форум — бо калі дэмакратыя не атрымліваецца, заўсёды можна заняцца B2B.
Так што рэжым з Мінску і рэжым Нэйп’іда, здаецца, знайшлі адзін аднаго: хунта цягнецца да хунты, а «ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва» квітнее там, дзе ў народаў з правамі на выбар усё вельмі сумна.
⚡️ Уначы 20 жніўня раzzія нанесла масіраваны ўдар па Кіеве — загінулі 13 чалавек, яшчэ каля 33 атрымалі раненні.
▫️ У Жытоміры ўчора расійскі ўдар па мясцовай паліцыіі забраў жыцці двух паліцэйскіх, больш за 20 чалавек пацярпелі.
▫️ У Запарожжы 19 жніўня пад абстрэламі зноў апынулася грамадзянская інфраструктура, у тым ліку гарадскі рынак, школа, дамы.
▫️ А ў Херсоне учора расійскі дрон мэтанакіравана атакаваў маршрутку з людзьмі: 4 чалавекі загінулі, яшчэ 5 атрымалі раненні.
▫️У Барыспалі расійскія войскі ўдарылі па прадуктовых складах і аб’ектах Чырвонага Крыжа. Пажары працягваюць тушыць ратавальнікі.
▫️Таксама ўначы была атакаваная грамадзянская інфраструктура ў Адэскай і Чарнігаўскай абласцях.
Расіяне б'юць па школах, лякарнях рынках, крамах, дамах і грамадскім транспарце — па месцах, дзе знаходзяцца звычайныя людзі. І гэта не «выпадковыя памылкі», а сістэматычны тэрор супраць мірнага насельніцтва.
рашызм=фашызм
Коснулось и Филиппа
https://youtu.be/t6jFR1JbZ_g?is=OKmDWK7dXYp9K9FM
Своих не бросаем?
Власти Венесуэлы перестали упоминать о необходимости освобождения Мадуро
"Национальный лидер" оказался не слишком нужен своему окружению, которое осталось у власти в Венесуэле после операции США по аресту диктатора.
Бывшим "соратникам по борьбе" стало совершенно комфортно без "отца народа".
Вопрос: как поведет себя окружение Лукашенко, когда у "председателя" начнутся серьезные проблемы?
Как быстро будет найдена замена "вождю агроренессанса"?
Россиян притесняют везде
А ещё недавно чувствовали себя властелинами мира.
Нешта дзіўнае адбывалася пару дзён таму з фурамі на Іран, якія выязджалі з Беларусі ў бок кардону з рф🤷♂🔥
Падчас сённяшняга абмену палоннымі 103/103 праз Гомель былі заўважаныя сухпайкі лукашэнкаўскага ўзору ў расійскіх вайскоўцаў.
Украінскія сухпайкі на кадрах не трапілі. Прапагандысты сцвярджаюць, што пайкі дадаткова забяспечылі яблыкамі і мёдам у гонар праваслаўнага свята.
Лукашэнкаўскі рэжым зноў выкарыстоўвае абмен для дэманстрацыі сваёй ролі «міратворца», падкрэсліваючы медыкаў, машыны хуткай дапамогі і гуманітарны складнік.
У жніўні праз Гомельскую вобласць ужо праходзілі абмены ваеннапалоннымі, целамі загінулых і грамадзянскімі асобамі.
⚡️Уначы БПЛА ўдарылі па двух важных аб’ектах на тэрыторыі Расіі — заводзе імя Свердлова ў Дзяржынску і НПЗ у Уфе.
Завод імя Свердлова — адно з ключавых прадпрыемстваў расійскага ВПК, якое вырабляе прамысловыя выбуховыя рэчывы, дэтанатары і прадукцыю для абароннай прамысловасці.
У Уфе пацярпеў адзін з буйных нафтаперапрацоўчых аб’ектаў комплексу «Башнафта»; пасля атакі там узнік пажар, а пашкоджаная ўстаноўка знаходзілася на рамонце пасля папярэдняга ўдару.
Такім чынам, пад ударам апынуліся адразу два прадпрыемствы, важныя для расійскага ваенна-прамысловага і паліўнага комплексаў.
Паводле папярэдніх паведамленняў, атакі адбыліся на вялікай адлегласці ад Украіны — каля 770 км да Дзяржынска і больш за 1300 км да Уфы.
А у Чэбаксарах гарыць падстанцыя каля атакаванага ВПК "Вінір"
edited
⁉️Як расійскія вербавальнікі падманваюць афрыканцаў
Як паведамляе ўкраінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць», расіяне, якія працуюць ва Угандзе пад прыкрыццём ТАА «Метеорінвестпроект», не проста падманам заманваюць малазабяспечаных маладых мужчын у расійскую армію, абяцаючы ім працу ў тыле.
З завербаваных яшчэ і бяруць грошы за «паслугі дапамогі ў падпісанні кантракту».
Паводле апублікаваных дакументаў, найміты павінны аддаваць вербавальнікам па 70 тысяч рублёў з штомесячнага грашовага забеспячэння. Акрамя таго, з іх могуць забіраць ад 25 да 75% аднаразовай выплаты — у залежнасці ад апетытаў вербавальніка.
У выніку людзі, якіх падманам адпраўляюць на вайну, яшчэ да таго, як іх могуць забіць у чарговым «мясным штурме», амаль нічога не атрымліваюць за сваю службу.
Расія не толькі выкарыстоўвае замежнікаў як гарматнае мяса — яна яшчэ і зарабляе на іх вербаванні.
Менавіта так расійская сістэма ставіцца да афрыканцаў, якіх яна прыцягвае ў сваю армію падманам і пустымі абяцаннямі.
edited
Блогер расеец Артэмій Лебедзеў у чарговы раз прадэманстраваў зневажальнае стаўленне да Беларусі, груба высказаўшыся пра нашу краіну і настойліва ігнаруючы яе афіцыйную назву.
А. Лебедев: «Потому что я говорю и пишу по-русски грамотно. И не готов коверкать родной язык ради соседа, даже ради любимого и родного соседа. Ну и, разумеется, Белоруссия, но никак не Беларусь. Это я как носитель и защитник нормы ответственно заявляю».
Падобныя заявы з боку крэмлёўскіх прапагандыстаў — гэта не сатыра ці суб’ектыўнае меркаванне, а свядомая непавага да суверэнітэту і нацыянальнай годнасці беларусаў.
Нагадваем, што адзінае карэктнае і афіцыйнае найменне нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, або коратка Беларусь, а не савецкі архаізм «Беларусія».
Выкарыстанне застарэлых і імперскіх фармулёвак толькі падкрэслівае глыбокую неадукаванасць і шавінізм тых, хто спрабуе вучыць іншых жыццю.
Беларусь мае сваю багатую гісторыю ды ўласную мову, і ніякім тасічным блогерам з рф не пад сілу змяніць гэты факт.
repost
Кіраўнік БФ «Вольная Беларусь» узяў удзел у Заходнеўкраінскім форуме нацыянальных супольнасцяў і карэнных народаў Украіны «Адзінства ў разнастайнасці: еўрапейскі прагрэс і агульная перамога».
Падчас форуму выступіў і звярнуў увагу на актуальныя пытанні беларускай супольнасці ва Украіне. Падкрэсліў неабходнасць абароны правоў беларусаў, якія пражываюць ва Украіне, а таксама важнасць вырашэння пытанняў дакументавання і легалізацыі знаходжання асобных катэгорый грамадзян Беларусі.
Мэтай форуму стала абмеркаванне ролі абароны правоў асоб, якія належаць да нацыянальных супольнасцяў, у працэсе еўрапейскай інтэграцыі Украіны і выкананні еўраінтэграцыйных абавязацельстваў.
Такія мерапрыемствы з’яўляюцца важнай пляцоўкай для дыялогу паміж дзяржавай, міжнароднымі партнёрамі і нацыянальнымі супольнасцямі.
Ситуация с бензином на роzzии ухудшается 🔥⛽️🗿
⚡️ НАБУ и САП проводят спецоперацию против преступной группировки, которую, по данным СМИ, возглавляют бывший и действующий депутаты Верховной рады. В ее состав также входят сотрудники Офиса президента Украины.
edited
💔Аляксандр Мілінкевіч пайшоў з жыцця 11 жніўня на 80-м годзе. Чалавек-эпоха, які ў 2006 годзе стаў аб’яднаным голасам беларускіх дэмакратычных сіл, лаўрэат прэміі імя Сахарава і палітык, які да апошніх дзён заставаўся адданым ідэі вольнай і еўрапейскай Беларусі.
Усе, хто жадае аддаць шанаванне яго памкненням і працы, змогуць развітацца з палітыкам у Варшаве.
Расклад цырымоніі развітання (22 жніўня):
10:00 — Пачатак развітання ў саборы святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8)
12:00 — Запакойная імша ў саборы
15:00 — Пахаванне на Ваенных могілках Павонзкі (Cmentarz Wojskowy na Powązkach, ul. Powązkowska 43/45)
Шчырыя спачуванні родным, блізкім і ўсім, для каго яго шлях быў прыкладам годнасці ды стойкасці.
🕯Светлая і вечная памяць.
#Гавораць_беларусы
🖊Я не хачу ўлазіць у пытанне арганізацыі кіраўніцтва дыяспарай. Гэта справа, найперш, самой дыяспары. Але ёсць пытанне, якое хвалюе ўсіх беларусаў. Зараз усіх нас у адну нацыю звязваюць беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. І яны павінны паказваць прыклад сапраўды незалежнай прафесійнай журналістыкі. Але кідаецца ў вочы выразная ангажаванасць і нават самацэнзура некаторых рэсурсаў. Я маю дастатковы досвед, каб зразумець, што гэта ангажаванасць, як і некалі на роднай зямлі, звязана з крыніцамі фінансавання. Але ж зараз, нібыта, гэтае фінансаванне ажыццяўляецца еўрапейскімі структурамі ў межах падтрымкі ўсёй беларускай дэмакратыі. Як я зразумеў, размеркаваннем падтрымкі паміж канкрэтнымі беларускімі рэсурсамі займаюцца кіруючыя структуры дыяспары, якія і атрымоўваюць найбольш увагі ад гэтых рэсурсаў. Усё, як некалі было тут - "хто дзяўчыну корміць, той яе і танцуе". Толькі бурлівая дзейнасць "офісаў" і "кабінетаў" цікавая найперш для ўладальнікаў ды насельнікаў гэтай нерухомасці. Большасць беларусаў тут абыякавая да яе. Ну ды нічога - людзі пацерпяць дзеля магчымасці ўбачыць іншую, важную для сябе інфармацыю. Але з другога боку, калі наша краіна вызваліць сябе, у якасці ўзору еўрапейскага прафесіяналізму, аб'ектыўнасці ды крытычнага стаўлення да злоўжывання ўплывамі да нас прыедуць каманды беларускіх журналістаў, навучаных прафесійна за грошы паказваць чорнае белым ці наадварот? Дзякуй, не трэба. Тут такіх аж зашмат. Вучыцеся лепшаму.
Для мяне відавочна, што пытанне размеркавання дапамогі беларускім дэмакратычным інтэрнэт-рэсурсам з боку структур ЕС павінна вырашацца незалежным непалітычным органам і па аб'ектыўным крытэрыям. Думаю, што прадстаўнікі гэтых рэсурсаў здольны супольна выпрацаваць такія крытэрыі.
А ўсім беларусам па абодва бакі мяжы хачу сказаць:"Будзем разам, каб Беларусь жыла!"
Мікалай Статкевіч
Белaруский стартап Rainbow Weather обошел глобального гиганта AccuWeather и попал на страницы Forbes
Rainbow Weather — это инновационный сервис гиперлокального прогноза погоды, созданный белaрускими разработчиками Александром Машара и Юрием Мельничком.
Проект использует продвинутые алгоритмы искусственного интеллекта для анализа спутниковых снимков, предсказывая осадки с точностью до минуты для территорий размером 1×1 км.
Авторитетное издание Forbes посвятило стартапу материал «Rain Prediction AI Heats Up As Rainbow Beats AccuWeather, Nvidia Looms», отметив его превосходство над традиционными метеослужбами.
Белоруской команде удалось превзойти гиганта индустрии AccuWeather во время тестирования системы в экстремальных условиях Индонезии. Успех беларуских специалистов привлекает еще больше внимания к рынку AI-метеорологии, где им уже предстоит конкурировать с разработками глобальных корпораций уровня Nvidia.