Падчас сённяшняга абмену палоннымі 103/103 праз Гомель былі заўважаныя сухпайкі лукашэнкаўскага ўзору ў расійскіх вайскоўцаў. Украінскія сухпайкі на кадрах не трапілі. Прапагандысты сцвярджаюць, што пайкі дадаткова забяспечылі яблыкамі і мёдам у гонар праваслаўнага свята. Лукашэнкаўскі рэжым зноў выкарыстоўвае абмен для дэманстрацыі сваёй ролі «міратворца», падкрэсліваючы медыкаў, машыны хуткай дапамогі і гуманітарны складнік. У жніўні праз Гомельскую вобласць ужо праходзілі абмены ваеннапалоннымі, целамі загінулых і грамадзянскімі асобамі.