Блогер расеец Артэмій Лебедзеў у чарговы раз прадэманстраваў зневажальнае стаўленне да Беларусі, груба высказаўшыся пра нашу краіну і настойліва ігнаруючы яе афіцыйную назву. А. Лебедев: «Потому что я говорю и пишу по-русски грамотно. И не готов коверкать родной язык ради соседа, даже ради любимого и родного соседа. Ну и, разумеется, Белоруссия, но никак не Беларусь. Это я как носитель и защитник нормы ответственно заявляю». Падобныя заявы з боку крэмлёўскіх прапагандыстаў — гэта не сатыра ці суб’ектыўнае меркаванне, а свядомая непавага да суверэнітэту і нацыянальнай годнасці беларусаў. Нагадваем, што адзінае карэктнае і афіцыйнае найменне нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, або коратка Беларусь, а не савецкі архаізм «Беларусія». Выкарыстанне застарэлых і імперскіх фармулёвак толькі падкрэслівае глыбокую неадукаванасць і шавінізм тых, хто спрабуе вучыць іншых жыццю. Беларусь мае сваю багатую гісторыю ды ўласную мову, і ніякім тасічным блогерам з рф не пад сілу змяніць гэты факт.