Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.6%2.2K avg views
Posting 12.9/day last 51 minutes ago
Reactions per 1K views 0.0

#Гавораць_беларусы 🖊Я не хачу ўлазіць у пытанне арганізацыі кіраўніцтва дыяспарай. Гэта справа, найперш, самой дыяспары. Але ёсць пытанне, якое хвалюе ўсіх беларусаў. Зараз усіх нас у адну нацыю звязваюць беларускія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы. І яны павінны паказваць прыклад сапраўды незалежнай прафесійнай журналістыкі. Але кідаецца ў вочы выразная ангажаванасць і нават самацэнзура некаторых рэсурсаў. Я маю дастатковы досвед, каб зразумець, што гэта ангажаванасць, як і некалі на роднай зямлі, звязана з крыніцамі фінансавання. Але ж зараз, нібыта, гэтае фінансаванне ажыццяўляецца еўрапейскімі структурамі ў межах падтрымкі ўсёй беларускай дэмакратыі. Як я зразумеў, размеркаваннем падтрымкі паміж канкрэтнымі беларускімі рэсурсамі займаюцца кіруючыя структуры дыяспары, якія і атрымоўваюць найбольш увагі ад гэтых рэсурсаў. Усё, як некалі было тут - "хто дзяўчыну корміць, той яе і танцуе". Толькі бурлівая дзейнасць "офісаў" і "кабінетаў" цікавая найперш для ўладальнікаў ды насельнікаў гэтай нерухомасці. Большасць беларусаў тут абыякавая да яе. Ну ды нічога - людзі пацерпяць дзеля магчымасці ўбачыць іншую, важную для сябе інфармацыю. Але з другога боку, калі наша краіна вызваліць сябе, у якасці ўзору еўрапейскага прафесіяналізму, аб'ектыўнасці ды крытычнага стаўлення да злоўжывання ўплывамі да нас прыедуць каманды беларускіх журналістаў, навучаных прафесійна за грошы паказваць чорнае белым ці наадварот? Дзякуй, не трэба. Тут такіх аж зашмат. Вучыцеся лепшаму. Для мяне відавочна, што пытанне размеркавання дапамогі беларускім дэмакратычным інтэрнэт-рэсурсам з боку структур ЕС павінна вырашацца незалежным непалітычным органам і па аб'ектыўным крытэрыям. Думаю, што прадстаўнікі гэтых рэсурсаў здольны супольна выпрацаваць такія крытэрыі. А ўсім беларусам па абодва бакі мяжы хачу сказаць:"Будзем разам, каб Беларусь жыла!" Мікалай Статкевіч

Views over time

01K2K19 Aug 07:2013 Nov 15:432.2K19 Aug 07:20: 0 views13 Nov 15:43: 2,250 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 07:200
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.