Кіраўнік БФ «Вольная Беларусь» узяў удзел у Заходнеўкраінскім форуме нацыянальных супольнасцяў і карэнных народаў Украіны «Адзінства ў разнастайнасці: еўрапейскі прагрэс і агульная перамога». Падчас форуму выступіў і звярнуў увагу на актуальныя пытанні беларускай супольнасці ва Украіне. Падкрэсліў неабходнасць абароны правоў беларусаў, якія пражываюць ва Украіне, а таксама важнасць вырашэння пытанняў дакументавання і легалізацыі знаходжання асобных катэгорый грамадзян Беларусі. Мэтай форуму стала абмеркаванне ролі абароны правоў асоб, якія належаць да нацыянальных супольнасцяў, у працэсе еўрапейскай інтэграцыі Украіны і выкананні еўраінтэграцыйных абавязацельстваў. Такія мерапрыемствы з’яўляюцца важнай пляцоўкай для дыялогу паміж дзяржавай, міжнароднымі партнёрамі і нацыянальнымі супольнасцямі.