Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

📌 Юрысты «Вясны» пра пагрозы актывістам беларускай дыяспары ў ЗША : «Асноўная мэта гэтых пагроз — прымусіць маўчаць» Актывістам беларускай дыяспары ў ЗША, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, тэлефануюць ад імя КДБ і пагражаюць звярнуцца ў Іміграцыйную і мытную службу ЗША (ICE). Пра гэта «Позірку» распавяла беларуска, з якой звязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Юрысты «Вясны» тлумачаць, што ў праваабарончай дактрыне такі спосаб ціску называецца «астуджальным эфектам» (chilling effect). «Асноўная мэта гэтых пагроз, што ўласціва рэпрэсіям, — прымусіць людзей маўчаць, устрымацца ад рэалізацыі сваіх правоў і выказвання свайго меркавання». Пры гэтым праваабаронцы лічаць пагрозы неабгрунтаванымі і папярэджваюць, што іх рэалізацыя можа мець наступствы для саміх беларускіх уладаў. «Толькі сабе ж горш і зробяць, спрабуючы ўцягнуць у транснацыянальныя рэпрэсіі ЗША», — адзначаюць юрысты «Вясны».

Views over time

05001K9 Nov 10:2010 Nov 23:301.1K9 Nov 10:20: 0 views10 Nov 23:30: 1,130 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 10:200
10 Nov 2026, 23:301.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.