⚖️ Беларуса пачынаюць завочна судзіць за ўдзел у пратэстах і актыўнасць у інтэрнэце Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачынаюць разглядаць справу 34-гадовага Андрэя Заянчкоўскага. Яму інкрымінуюць пяць артыкулаў Крымінальнага кодэкса: "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці", "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх", "паклёп на Лукашэнку", "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады". Нагадаем, 4 верасня Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да беларуса. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 7-9 лістапада