Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. 🗣 Валянцін Стэфановіч: вызваленне палітвязняў — інструмент палітычнага гандлю для беларускіх уладаў 👉 Чытаць па спасылцы «Рэжым вызваляе палітвязняў не па гуманістычных меркаваннях, а выключна па прагматычных», — адзначае праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч. Паводле яго, галоўны матыў уладаў — дамагчыся зняцця эканамічных санкцый. Менавіта санкцыі ствараюць для Мінска стымул да перамоваў, а найбольш адчувальнымі для рэжыму застаюцца абмежаванні з боку ЕС. Праваабаронца лічыць, што міжнароднай супольнасці варта разглядаць не поўную адмену санкцый, а іх частковае паслабленне або прыпыненне — з дакладнымі ўмовамі і кантролем за выкананнем. Інакш улады могуць аднавіць рэпрэсіі, пазбавіўшы Захад рычагоў уплыву. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  2. ❗️ Калі вы ці вашы сваякі апошнім часам сутыкаліся з узмоцненымі праверкамі падчас перасячэння беларускай мяжы, калі ласка, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo. 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  3. 🎙 Ужо сёння: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі «Голас пакалення свабоды» і прэзентацыя зборніка 👉 Чытаць па спасылцы Сёння, 7 лістапада, ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі. Прэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. 💔 «Яе маленькае дзіця называе мамай ужо чужую жанчыну»: былая палітзняволеная распавяла пра стан Ганны Карняенкі 👉 Чытаць па спасылцы У калоніі застаюцца жанчыны з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем і маці, якіх чакаюць дзеці. Якаснай медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі яны не атрымліваюць. Пра гэта распавяла былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі). Сярод такіх жанчын — палітзняволеная Ганна Карняенка, якую ў верасні рыхтавалі да вызвалення, але ў апошні момант вярнулі ў атрад. «Яе увечары забралі з атрада, яны [з роднымі] ноч прасядзелі ў чаканні, а іх раніцай зноў вярнулі назад. Яны цяпер адчулі акурат самы дзікі страх — калі ў моманце ўсё сарвалася, а ты была на крок ад гэтай свабоды, што набліжалася. На крок ад таго, каб абняць сваіх дзяцей, якіх ты не бачыла тры гады», — распавяла Ліза. Паводле яе, старэйшая дачка падтрымлівае Ганну ды імкнецца распавядаць пра яе малодшаму брату. Але ён амаль усё сваё жыццё рос без маці. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  5. 📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў. ✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96

  6. edited

    📝 Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна» 🔹Паведаміць пра затрыманне праз Telegram-бот @viasna_bot 🔹Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS, @SOSViasna; 🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org; 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org; 🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org. 📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring ❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org ⁉️️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

  7. ⚖️ Актывіста з Ельска завочна асудзілі на 13 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве" 👉 Чытаць па спасылцы 6 лістапада 2026 года Магілёўскі абласны суд вынес прысуд актывісту з Ельска Аляксею Зуевічу. Яго прызналі вінаватым у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і прызначылі 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў — 45 тысяч рублёў. Аляксей Зуевіч — беларускі грамадскі актывіст, сябра партыі "Народная Грамада". 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  8. edited

    🤬 У Беларусі абвясцілі ў вышук чатырох журналістак нямецкага выдання DW Нямецкая медыякампанія Deutsche Welle асудзіла рашэнне беларускіх уладаў абвясціць у вышук чатырох сваіх супрацоўніц з Беларусі: Вольгу Капусціну, Аляксандру Багуслаўскую, Ульяну Бабаед і Кацярыну Крыжаноўскую. Пра гэта 6 лістапада заявіла генеральная дырэктарка DW Барбара Массінг. У медыякампаніі мяркуюць, што вышук звязаны з крымінальнымі справамі паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). У DW назвалі гэта спробай абвясціць незалежную журналістыку злачынствам і запалохаць журналістаў. «DW не дазволіць сябе запалохаць і працягне прадастаўляць жыхарам Беларусі незалежную і дакладную інфармацыю», — заявіла Барбара Массінг. Нагадаем, у красавіку 2024 года МУС Беларусі прызнала рэдакцыю «DW Беларусь» «экстрэмісцкім фармаваннем». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 6 лістапада

  9. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Паўлам Кізюком Павел Кізюк — жыхар Гродна, былы вайсковец, капітан. Служыў у 74-ы асобным Берлінскім Чырванасцяжным палку сувязі ордэна Аляксандра Неўскага, Заходняга аператыўнага камандавання — намеснікам камандзіра батальёна сувязі па ідэалагічнай рабоце. Мужчыну затрымалі паводле ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэксу. Месца зняволення: турма № 1. ✍️ Калі вы перасякаліся з Паўлам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  10. 💔 «Ёсць тыя, хто проста слухаюць і пачынаюць плакаць»: былая палітзняволеная Ліза — пра жыццё пасля калоніі 👉 Чытаць па спасылцы Нават на волі былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі) працягвае змагацца з недаверам да людзей, які з'явіўся за гады зняволення. Яна прызнаецца, што расказваць пра перажытае тым, хто не прайшоў праз падобны досвед, бывае вельмі складана. «Твае жарты зразумеюць толькі вось сто чалавек, якія выйшлі. Усім астатнім ты не зможаш так пажартаваць, бо падумаюць, быццам ты ненармальная», — прызнаецца жанчына. Цяпер Ліза падтрымлівае сувязь з іншымі былымі зняволенымі. Паводле яе, толькі з імі можна свабодна жартаваць пра тое, што адбывалася ў калоніі, і не баяцца быць незразумелай. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. edited

    ⚖️ Пераслед адвакатаў у Беларусі: сотні пазбавіліся права на прафесію, сем — за кратамі «Вясна» апублікаваў даклад «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў кастрычніку 2026 года». У ім, сярод іншага, распавядаем пра пераслед беларускіх адвакатаў. 👉 Справаздача цалкам Паводле даных «Вясны», у зняволенні застаюцца сем беларускіх адвакатаў: Дзмітрый Лаеўскі (з верасня 2026), Юлія Нікіціна (са студзеня 2026 года), Віталь Брагінец (з траўня 2022 года), Юлія Юргілевіч (са жніўня 2022 года), Аляксей Бародка (са студзеня 2023 года), Сяргей Хлыстоў (з красавіка 2025 года) і Андрэй Балмакоў (з сакавіка 2025 года). Агулам з 2020 года палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу падвергліся не менш за 16 беларускіх адвакатаў. Сотні адвакатаў пазбавіліся права займацца прафесіяй на падставах, непрымальных у дэмакратычным грамадстве.

  12. edited

    💔 У беларуса, якога завочна асудзілі на шэсць гадоў калоніі, забіраюць кватэру і дачу Маёмасць Дзмітрыя Баніта у Беларусі выставяць на аўкцыён праз прысуд, вынесены яму завочна. Пад арышт трапіла ўсё ягонае маёмасць, у тым ліку кватэра, дзе цяпер жыве маці мужчыны. Нядаўна ёй патэлефанавалі і запатрабавалі вызваліць жыллё ад рэчаў, піша выданне MOST. Акрамя таго, частка маёмасці Дзмітрыя пасля разводу дасталася былой жонцы. Паўтара месяца таму ў яе забралі бытавую тэхніку, два крэслы і электрагітару мужчыны. Дзмітрый з'ехаў з Беларусі ў 2020 годзе, калі супраць яго распачалі крымінальную справу. У 2026 годзе яго завочна асудзілі на шэсць гадоў калоніі. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 6 лістапада

  13. edited

    🗣 «Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — гэта галоўная ўмова для перамоваў», — праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч расказаў, чаму санкцыі застаюцца галоўным рычагом, па якіх трэках вызваляюць палітвязняў і якія гарантыі, на яго думку, патрэбныя перад любым паслабленнем. «Я лічу, што такія перамовы цалкам магчымыя, і мы, як я ўжо казаў, вітаем усе магчымыя высілкі ЕС і ЗША, скіраваныя на вызваленне палітвязняў. Але вельмі важнымі тут з’яўляюцца гарантыі спынення новых палітычных рэпрэсій і з’яўлення новых палітвязняў. Інакш працэс вызвалення робіцца бясконцым колам». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  14. edited

    UPD. Пасля публікацыі гэтага матэрыялу іншая крыніца паведаміла "Вясне", што Эдуард працягвае знаходзіцца ў ПК-8. ✍️ Калі вы апошнім часам перасякаліся з Эдуардам у зняволенні, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам на @Viasnainfo

  15. 📸 У архіве «Вясны» амаль 70 магшотаў палітвязняў – здымкаў, зробленых за кратамі Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. «Вясна» сабрала ўжо амаль 70 сведчанняў былых палітвязняў і іх фота з «жоўтых бірак» і справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за некалькі гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту Дзіяна Пінчук. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць даслаць сваё фота, зробленае за кратамі. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  16. 📌 «Вясна» падрыхтавала цыкл публікацый па выніках вялікай гутаркі з былой палітзняволенай гомельскай калоніі № 4 Мы абмеркавалі розныя бакі жыцця ў жаночай калоніі: забароны і пакаранні, умовы ў ШІЗА, распарадак дня, цяжкую фізічную працу, стаўленне адміністрацыі і ўплыў зняволення на здароўе жанчын. Чытайце ўсе тры часткі і дзяліцеся матэрыяламі: 🔹 «Прапануюць падмыцца кампотам»: былая палітзняволеная — пра ШІЗА ў гомельскай калоніі 🔹 «Мы цягалі асфальт і бетон»: адзін дзень у жаночай калоніі вачыма палітзняволенай 🔹 «Яны сочаць за нашымі далейшымі лёсамі»: былая палітзняволеная пра жыццё пасля вызвалення і пра тых, хто застаўся за кратамі

  17. edited

    ❗️️️️️️️ Палітзняволенага Эдуарда Бабарыку, верагодна, перавялі на турэмны рэжым 👉 Чытаць па спасылцы Паводле крыніцаў "Вясны", у траўні 2026 года палітзняволенаму Эдуарду Бабарыку ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у СТ-1 у Гродна. Нагадаем, Эдуарда ўтрымліваюць у зняволенні ўжо амаль шэсць з паловай гадоў. Мужчыну за гэты час ужо двойчы судзілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Першы раз яму дадалі два гады зняволення, другі прысуд застаецца невядомым. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  18. Older posts