Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

💬 Валянцін Стэфановіч: «Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — галоўная ўмова для пачатку перамоваў» 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч звяртае ўвагу, што вызваленне часткі палітвязняў нельга разглядаць як сведчанне паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэпрэсіі працягваюцца, а праблема палітвязняў застаецца нявырашанай. «На сённяшні дзень у праваабарончай супольнасці няма падстаў сцвярджаць пра нейкае паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі». Праваабаронца падкрэслівае, што для ацэнкі сітуацыі важная не толькі колькасць палітвязняў, але і іншыя паказчыкі: спыненне рэпрэсій, поўная рэабілітацыя вызваленых, гарантыі вяртання вымушаных эмігрантаў і магчымасць бесперашкоднай працы незалежных СМІ і НДА. «Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсій — гэта галоўная ўмова для пачатку паўнавартаснага перамоўнага працэсу паміж ЕС і Беларуссю». 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K9 Nov 11:0210 Nov 23:301.1K9 Nov 11:02: 0 views10 Nov 23:30: 1,130 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 11:020
10 Nov 2026, 23:301.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.