🤬 25 гадоў таму АМАП штурмаваў лагер абаронцаў Курапатаў 8 лістапада 2001 года ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў часы сталінскіх рэпрэсій адбываліся масавыя расстрэлы, АМАП паспрабаваў ліквідаваць лагер пратэстоўцаў. Актывісты разбілі яго, каб не дапусціць пракладкі Мінскай кальцавой дарогі праз тэрыторыю пахаванняў. З верасня 2001-га па ліпень 2002 года прадстаўнікі моладзевых арганізацый трымалі ва ўрочышчы варту, каб не дапусціць пракладкі трасы праз пахаванні. Нягледзячы на прапановы абысці мемарыял, дзяржаўныя службы накіравалі будаўнічую тэхніку непасрэдна да межаў некропаля. Улады рэгулярна сцягвалі ў Курапаты вялікія сілы міліцыі і спецпадраздзяленняў. Сілавікі ўжывалі гвалт, зносілі намёты і прымусова спынялі дзяжурствы актывістаў. Сутычкі на будаўнічай пляцоўцы заканчваліся масавымі затрыманнямі. Удзельнікаў варты таксама арыштоўвалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці нібыта за блакаванне дарожнай тэхнікі. Нягледзячы на ціск, актывісты трымалі варту амаль год. У выніку супраціву трасу МКАД удалося зрушыць на некалькі дзясяткаў метраў убок ад асноўнага масіву магіл. 📌 Забароненая памяць: хроніка дзяржаўнага пераследу абаронцаў Курапатаў