🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Паўлам Кізюком Павел Кізюк — жыхар Гродна, былы вайсковец, капітан. Служыў у 74-ы асобным Берлінскім Чырванасцяжным палку сувязі ордэна Аляксандра Неўскага, Заходняга аператыўнага камандавання — намеснікам камандзіра батальёна сувязі па ідэалагічнай рабоце. Мужчыну затрымалі паводле ч. 2 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэксу. Месца зняволення: турма № 1. ✍️ Калі вы перасякаліся з Паўлам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo