💔 «Ёсць тыя, хто проста слухаюць і пачынаюць плакаць»: былая палітзняволеная Ліза — пра жыццё пасля калоніі 👉 Чытаць па спасылцы Нават на волі былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі) працягвае змагацца з недаверам да людзей, які з'явіўся за гады зняволення. Яна прызнаецца, што расказваць пра перажытае тым, хто не прайшоў праз падобны досвед, бывае вельмі складана. «Твае жарты зразумеюць толькі вось сто чалавек, якія выйшлі. Усім астатнім ты не зможаш так пажартаваць, бо падумаюць, быццам ты ненармальная», — прызнаецца жанчына. Цяпер Ліза падтрымлівае сувязь з іншымі былымі зняволенымі. Паводле яе, толькі з імі можна свабодна жартаваць пра тое, што адбывалася ў калоніі, і не баяцца быць незразумелай. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка