💔 «Яе маленькае дзіця называе мамай ужо чужую жанчыну»: былая палітзняволеная распавяла пра стан Ганны Карняенкі 👉 Чытаць па спасылцы У калоніі застаюцца жанчыны з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем і маці, якіх чакаюць дзеці. Якаснай медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі яны не атрымліваюць. Пра гэта распавяла былая палітзняволеная Ліза (імя змененае ў мэтах бяспекі). Сярод такіх жанчын — палітзняволеная Ганна Карняенка, якую ў верасні рыхтавалі да вызвалення, але ў апошні момант вярнулі ў атрад. «Яе увечары забралі з атрада, яны [з роднымі] ноч прасядзелі ў чаканні, а іх раніцай зноў вярнулі назад. Яны цяпер адчулі акурат самы дзікі страх — калі ў моманце ўсё сарвалася, а ты была на крок ад гэтай свабоды, што набліжалася. На крок ад таго, каб абняць сваіх дзяцей, якіх ты не бачыла тры гады», — распавяла Ліза. Паводле яе, старэйшая дачка падтрымлівае Ганну ды імкнецца распавядаць пра яе малодшаму брату. Але ён амаль усё сваё жыццё рос без маці. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка