🎙 Ужо сёння: сустрэча з лаўрэатамі і лаўрэаткамі прэміі «Голас пакалення свабоды» і прэзентацыя зборніка 👉 Чытаць па спасылцы Сёння, 7 лістапада, ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга "Голас пакалення свабоды" – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі. Прэміяй "Голас пакалення свабоды" сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка