📸 У архіве «Вясны» амаль 70 магшотаў палітвязняў – здымкаў, зробленых за кратамі Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. «Вясна» сабрала ўжо амаль 70 сведчанняў былых палітвязняў і іх фота з «жоўтых бірак» і справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за некалькі гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту Дзіяна Пінчук. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць даслаць сваё фота, зробленае за кратамі. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.