💔 Дапаможам былым палітвязням Цімуру і Тамазу Піпія пачаць новае жыццё 31-гадовы Цімур і 26-гадовы Тамаз Піпія — браты і футбольныя заўзятары клуба «МТЗ-РІПА». Іх затрымалі 23 верасня 2020 года, у дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, па крымінальнай справе паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх. У траўні 2026 года браты амаль адначасова выйшлі на волю. Кожны з іх правёў у беларускай турме больш за пяць гадоў. Цяпер Цімур і Тамаз знаходзяцца ў Літве. Яны падалі дакументы на атрыманне віду на жыхарства і чакаюць рашэння. Тым часам дапамога, якую яны атрымлівалі пасля вызвалення, скончылася. Без дакументаў знайсці працу вельмі складана, а грошы патрэбныя на самае неабходнае — жыллё і ежу. 🤝 Падтрымаць Цімура і Тамаза Піпія можна па спасылцы BYSOL. 📌 Таксама нагадваем нашы тэксты і інтэрв’ю пра гісторыю сям'і Піпія: 🔹 Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка другая 🔹 "У калоніі я быў больш вольны, чым на вуліцы — мне ўжо не было чаго губляць": інтэрв'ю з Тамазам Піпія 🔹 "Самае страшнае — не ШІЗА, а штодзённая руціна": Цімур Піпія — пра шэсць гадоў у ПК-15 і вяртанне да жыцця