Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 11 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

❗️ Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына, верагодна, змясцілі ў ШІЗА Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын, якога ўтрымліваюць у магілёўскай папраўчай калоніі № 15, ужо больш за 20 дзён не выходзіць на сувязь з роднымі. Ягоная жонка Вольга Івашына мяркуе, што журналіста маглі зноў змясціць у штрафны ізалятар (ШІЗА), паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. «20 дзён без лістоў. ШІЗА?!» — напісала жонка палітвязня Вольга Івашына на сваёй старонцы ў Facebook. Раней яна паведаміла, што Дзяніс ужо другі тыдзень запар не тэлефануе дадому. Апошні званок ад яго быў 17 кастрычніка. «Такія нялюдскія лічбы дзён без звестак пра нашага Дзяніса пакідаюць у нас усё менш сумневаў наконт таго, што яго зноўку змясцілі ў ШІЗА, але сцвярджаць тое мы не можам», — напісала Вольга. Дзяніс Івашын — карэспандэнт беларускай незалежнай газеты «Новы Час», рэдактар-валанцёр беларускай версіі сайта міжнароднай расследавальніцкай супольнасці InformNapalm. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 2 лістапада

Views over time

05001K1.5K2 Nov 12:4910 Nov 23:301.4K2 Nov 12:49: 0 views10 Nov 23:30: 1,420 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Nov 2026, 12:490
10 Nov 2026, 23:301.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.