🫂 2 лістапада — Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў. Гэта нагода нагадаць, што напады, пагрозы, катаванні і забойствы журналістаў не павінны заставацца без расследавання, а вінаватыя — без пакарання. Паводле звестак ЮНЕСКА, з 1993 года ў свеце забілі 1876 журналістаў. Амаль у 9 з 10 выпадкаў забойствы застаюцца беспакаранымі. У Беларусі таксама працягваецца пераслед незалежных журналістаў. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), за кратамі з палітычных матываў знаходзяцца 15 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.