🤬 За публікацыі "Вясны" — у штрафны ізалятар. За што палітвязняў адпраўляюць у ШІЗА? 👉 Чытаць па спасылцы Былы палітвязень і праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч расказаў, як у калоніях выкарыстоўваюць штрафны ізалятар, каб караць, ізаляваць і трымаць людзей у пастаянным напружанні. «Мне далі 20 сутак адразу пасля каранціну. Мне начальнік калоніі адкрытым тэкстам сказаў: “Вам тут будзе вельмі-вельмі кепска, таму што вы з «Вясны»”. І я штомесяц ездзіў у ШІЗА на 10 сутак як мінімум», — узгадвае ён. У ШІЗА Валянцін сутыкаўся з холадам і недасыпаннем. Паводле яго, умовы былі настолькі цяжкімі, што пачыналіся амаль галюцынацыі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка