🔗 Паведамляйце інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна» «Вясна» на сёння мае інфармацыю пра 240 пацверджаных фігурантаў менавіта па «справе Гаюна», з іх 235 асуджаныя. Агульная ж лічба фігурантаў гэтай справы значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. З пачатку года ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадала каля 550 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму» (арт. 361-4 КК). Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па «справе Гаюна». Паводле інфармацыі «Вясны», у асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі. ❗️Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай