💔 Пяць гадоў "справе Зельцэра": двое палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца ў няволі Пяць гадоў таму ў Беларусі пачалася адна з самых масавых крымінальных спраў супраць беларусаў за каментары ў сацыяльных сетках. 28 верасня 2021 года пасля забойства IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка беларусы пачалі актыўна рэагаваць на здарэнне ў сацсетках. Ужо на наступны дзень па ўсёй краіне пачаліся масавыя затрыманні людзей за іх каментары. У выніку па "справе Зельцэра", па інфармацыі "Вясны", па крымінальных справах былі асуджаныя не менш за 135 чалавек, большасць — да пазбаўлення волі. Амаль усе з іх ужо выйшлі на волю пасля адбыцця тэрмінаў, аднак мінімум двое — Алег Канавалаў і Марыя Успенская — па-ранейшаму застаюцца ў зняволенні. У гадавіну пачатку рэпрэсій "Вясна" нагадвае, як развівалася "справа Зельцэра" і за што судзілі яе фігурантаў. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121289 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка