🗣 «Страх праз межы». Эксперты ААН выказаліся аб транснацыянальных рэпрэсіях Эксперты ААН па правах чалавека прынялі сумесную заяву па пытанні транснацыянальных рэпрэсій. У сумеснай заяве даецца вызначэнне транснацыянальным рэпрэсіям, апісваецца іх механізм, а таксама ўплыў на ажыццяўленне правоў чалавека. Акрамя таго, эксперты даюць рэкамендацыі дзяржавам ды іншым зацікаўленым суб'ектам. Сярод экспертаў ААН — чальцы дамоўных органаў, а таксама мандатарыі спецыяльных працэдур, уключна з Спецыяльным дакладчыкам па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілсам Муйжніексам. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121285 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка