📌 Рэгулярна адзначацца ў міліцыі, рызыкаваць арыштам і штрафам — нават пасля вызвалення 👉 https://spring96.org/be/news/121293 Былыя палітвязні, якія застаюцца ў Беларусі, працягваюць сутыкацца з абмежаваннямі і ціскам. Многія з іх знаходзяцца на прафілактычным уліку або пад прэвентыўным наглядам, а таксама застаюцца ў спісах «экстрэмістаў» ці «тэрарыстаў». У траўні 2026 года ў Гомелі былых палітвязняў масава выклікалі на «прафілактычныя гутаркі». Людзі ў цывільным распытвалі іх пра палітычныя погляды, галасаванне, кантакты за мяжой і атрыманую дапамогу. Вызваленыя 19 сакавіка таксама паведамлялі пра абавязковыя рэгулярныя адзначэнні ў міліцыі, строгі кантроль і пагрозы арыштамі ды штрафамі за парушэнне абмежаванняў. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка