🎨 У Мінску спынілі яшчэ адзін культурна-асветніцкі праект Беларускі пісьменнік і мастак Сяргей Філіпаў, які цягам апошняга года курыраваў асветніцкі праект у Мінску, больш не можа праводзіць творчыя сустрэчы і лекцыі. Пра гэта паведамляе "Refоrm.nеws". Цягам апошняга года ён курыраваў асветніцкі праект, у межах якога прайшло каля 20 імпрэзаў на шасці розных пляцоўках, у тым ліку ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна. У сустрэчах бралі ўдзел вядомыя беларускія дзеячы культуры і краязнаўцы. Сяргей Філіпаў — аўтар кніг і публікацый пра гісторыю Мінска, гарадскі быт і нефармальныя субкультуры 1970–1980-х гадоў. Таксама вядомы як адзін з піянераў рэкламнай справы ў Беларусі.