⚖️ Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» Валянцін Марчук працаваў у Столінскай участковай ветэрынарнай лячэбніцы. Нядаўна яго справу разгледзеў суд Пінскага раёна і горада Пінска. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва». Мужчыну прызналі вінаватым паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Верагодна, Валянціну Марчуку прысудзілі «хатнюю хімію». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 29 верасня