Экс-палітвязень Аляксандр Сезень пра Бабруйскую калонію: «Менгеле», рэжымнік Цішка і 25 сутак ШІЗА Экс-палітвязень Аляксандр Сезень распавёў пра ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску, куды яго этапавалі ў жніўні 2025 года. Паводле яго слоў, тут у мужчыны пачаўся новы этап фізічных і маральных выпрабаванняў. Мясцовыя ўмовы працы і стаўленне медыцынскага персаналу супярэчылі ўсім правам чалавека на захаванне здароўя. «У жніўні 2025 года мяне этапавалі ў Бабруйск (ПК-2). Адразу змясцілі ў карантын. Халодны жнівень, а на нас роба з тонкай сінтэтычнай тканіны: улетку парылка, зімой як голы. Я так прастыў, што месяцамі адхаркваўся зялёным. Мясцовы доктар Батура — яго там многія так і называюць, “Менгеле”, — з абсалютна халодным тварам ігнараваў мае хваробы. Яму было проста пляваць на маю астму і чатыры аперацыі на назе». Аляксандр адзначае, што дадатковым інструментам ціску, на яго думку, станавіліся самі зняволеныя, якія супрацоўнічалі з адміністрацыяй у абмен на розныя прывілеі. «Самае страшнае ў калоніі нават не адміністрацыя, а самі зэкі. Там нават не трэба столькі аховы, бо ўсё створана так, каб вязні здавалі адно аднаго. [...] Кожны твой крок кантралююць: літаральна аб тваё плячо труцца тыя, хто цябе ж і здае, і бягуць дакладваць, каб атрымаць чарговую “плюшку”», — сцвярджае ён. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120941 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка