Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
edited

🎥 Жаночы мур 1863 года: новы выпуск «Прававых летапісаў» на YouTube Калі мы згадваем паўстанне 1863 -1864 гадоў, у памяці адразу паўстаюць імёны мужчын — Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага ці Рамуальда Траўгута. Аднак паралельна з гэтым існаваў магутны і адданы жаночы супраціў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе новы выпуск праекта "Прававыя летапісы", які прысвечаны самаахвярнай і часта нябачнай дзейнасці жаночых камітэтаў. Гэты выпуск разбурае стэрэатып пра тое, што жанчыны былі толькі пасіўнымі «памагатымі» паўстанцаў. Насамрэч яны з’яўляліся паўнапраўнымі ўдзельніцамі вызваленчага руху, якія рызыкавалі жыццём і маёмасцю на роўні з мужчынамі. «Гісторыя жаночых камітэтаў — гэта гісторыя самаарганізацыі грамадства. Калі дзяржава ператвараецца ў інструмент рэпрэсій, людзі пачынаюць дапамагаць адно аднаму. Менавіта так узнікаюць сеткі салідарнасці», — гаворыцца ў відэа. Выпуск ужо даступны для прагляду! Падпісвайцеся на канал, стаўце падабайкі і дзяліцеся сваімі думкамі ў каментарах, калі гэта для вас бяспечна. 👉 https://youtu.be/TS4FPY4YcQM

Views over time

01K2K21 Aug 08:3410 Nov 23:302.1K21 Aug 08:34: 0 views10 Nov 23:30: 2,150 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Aug 2026, 08:340
10 Nov 2026, 23:302.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.