«Рэпрэсіі непазбежна закрануць і нашых замежных партнёраў»: Павел Сапелка — пра пашырэнне трансгранічнага ціску Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка патлумачыў, пра што сведчыць усё больш выразнае пашырэнне рэпрэсій на міжнародныя арганізацыі і медыя, а таксама да чаго варта быць гатовым замежнікам. Паводле яго слоў, пабудова «жалезнай заслоны» і пашырэнне трансгранічных рэпрэсій — гэта свядомая мэта рэжыму, але асноўны ўдар усё адно прыпадае на людзей унутры краіны: «Вядома, дацягнуцца да замежных “экстрэмістаў” беларуская ўлада пакуль не можа (за рэдкім выключэннем), а вось кашмарыць пазбаўленых мінімальных прававых гарантый беларусаў за ўзаемадзеянне з імі — вельмі нескладана. Гэта таксама павінны ўлічваць дэмакратычныя краіны, выбудоўваючы міграцыйную палітыку: кожны беларус і беларуска, якія ўзаемадзейнічалі з “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, знаходзяцца пад рызыкай адвольнага пазбаўлення волі». Пры гэтым праваабаронца падкрэслівае, што замежныя грамадзяне павінны сур'ёзна ўспрымаць прыроду дыктатуры і дзяржаўнага тэрору. «Для рэжыму няма розніцы, які пашпарт у асобы, якая можа быць патэнцыйна небяспечная для яго існавання ці якая можа быць выкарыстаная ў нейкіх палітычных мэтах. Шлях ад пазіцыі прадпрымальніка ці турыста да зняволенага ці збітага ў Беларусі вельмі кароткі». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка