Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.3/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

«У мяне цяпер тры адукацыі — сярэдняя, вышэйшая і ніжэйшая»: былы палітвязень Андрэй Любецкі распавёў пра жыццё пасля калоніі Вядомы дзіцячы хірург Андрэй Любецкі, які выйшаў на волю, распавёў у Facebook пра сваё знаходжанне ў калоніі і вяртанне да жыцця пасля зняволення. Ён адзначыў, што разумее людзей, якія пасля яго вызвалення могуць баяцца, пазбягаць кантактаў ці адчуваць напружанне. Пры гэтым Любецкі падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго на працягу зняволення. Паводле яго слоў, у калоніі ён вучыў нямецкую і англійскую мовы, напісаў каля 100 вершаў, займаўся спортам, шмат чытаў і стараўся захоўваць чалавечыя адносіны з іншымі зняволенымі і супрацоўнікамі. «Я заўсёды жыў і рухаўся, уяўляючы сабе, што за мной пастаянна назіраюць. І назіраюць не тыя, каму прадпісана па абавязку службы, а назіраюць мае дзеці, родныя, сябры і г. д.». Любецкі таксама распавёў, што за дзевяць дзён да меркаванай даты вызвалення яму паведамілі, што ён не выйдзе на волю. Аднак, паводле яго слоў, ён быў да гэтага гатовы. Пасля вызвалення мужчына застанецца ў Беларусі: у яго будзе шэсць месяцаў прэвентыўнага нагляду. Ён плануе заняцца сваім побытам, здароўем і іншымі справамі.

Views over time

01K2K21 Aug 13:1510 Nov 23:301.9K21 Aug 13:15: 0 views10 Nov 23:30: 1,920 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
21 Aug 2026, 13:150
10 Nov 2026, 23:301.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.