У «спіс тэрарыстаў» дадалі яшчэ двух чалавек Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, дачынных да тэрарыстычнай дзейнасці» — у ім з'явіліся прозвішчы яшчэ двух беларусаў. Сярод уключаных — палітвязень Мацвей Баранаў, якога затрымалі ў верасні 2025 года і прысудзілі 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама палітвязня прызналі вінаватым у «дыскрэдытацыі ўлады», «абразе Лукашэнкі», «паклёпе на Лукашэнку» і «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні». Акрамя яго, у пералік дадалі Максіма Дземчука. Мужчыну асудзілі ў судзе Пінскага раёна і Пінска за ўдзел у «масавых беспарадках». Прысуд невядомы, але яму пагражала ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае пакаранне, але яго дакладнае месцазнаходжанне праваабаронцам невядома. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1477 чалавек, з якіх 723 — беларусы. 🔗 Хроніка палітычнага пераследу