🤝 Правы чалавека і турэмнае сяброўства: сустрэча з Настай Лойка і Марфай Рабковай у Вільні Пасля пяці месяцаў на волі беларускія праваабаронкі Наста Лойка і Марфа Рабкова гатовы падзяліцца з вамі перажытым. На сустрэчы яны паразважаюць пра тое, што ім даў досвед зняволення з прафесійнай пазіцыі, як выглядае сяброўства за кратамі і калючым дротам і якія ў іх планы на будучыню. Таксама яны ахвотна адкажуць на пытанні слухачоў, якія далучацца да імпрэзы. 🗓 Калі: 19 жніўня (серада) 🕡 Час: 18:30 🏛 Дзе: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Vilniaus g. 20, Вільня