Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K +0 24h · −20 7d
Reach per post (ERR)15.2%1.4K avg views
Posting14.3/daylast 13 hours ago
Reactions per 1K views22.6🤬 ❤ 😢
«Скаргаў на ўмовы ўтрымання не паступіла»: Намеснік пракурора Брэсцкай вобласці правёў прыём у ПК-22
Намеснік пракурора Брэсцкай вобласці Данііл Дзерабін правёў выязны прыём асуджаных у папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне, паведамляе Генпракуратура.
Паводле інфармацыі сілавікоў, намеснік пракурора азнаёміўся з умовамі ўтрымання ў калоніі, у тым ліку замежных грамадзян.
«Скаргаў на ўмовы і парадак адбывання пакарання не паступала», — гаворыцца ў публікацыі.
А што пра ўмовы ў «Воўчых норах» расказваюць тыя, хто сам прайшоў праз гэтую калонію?
• Калонія “Воўчыя норы”: з першых вуснаў пра ўмовы ўтрымання
• “Ваўчыныя норы” – адно з найбольш жахлівых месцаў на мапе Беларусі
• Былы палітвязень ПК-22: "За ўсё лета я толькі аднойчы змог купіць цыбулю"
• Сцяпан Латыпаў у калоніі глытаў лязо і рэзаў вену на знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі
• Як у Беларусі працуе грамадскі кантроль за пенітэнцыярнай сістэмай?
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Сяргеем Кабарчуком
Сяргей — грамадзянін Украіны. Быў затрыманы разам з сынам.
Беларускія ўлады назвалі бацьку з сынам з Украіны "дыверсантамі СБУ". Іх прызналі вінаватымі ў "тэрарызме", "агентурнай дзейнасці" і іншых цяжкіх крымінальных артыкулах. Іх асудзілі да 20 гадоў няволі.
Пасля затрымання ў Сяргея ў СІЗА дыягнаставалі анкалагічнае захворванне.
Імаверна, Сяргей адбывае тэрмін у ПК № 8.
✍️ Калі вы перасякаліся з Сяргеем, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Асаблівая просьба адгукнуцца тых, хто мае нейкую інфармацыю пра яго здароўе.
❗️Больш за 175 пацярпелых: што вядома пра "справу ЕГУ" і як абараніць сябе і блізкіх
У Беларусі працягваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам.
Пасля таго, як універсітэт у Вільні прызналі "экстрэмісцкай арганізацый" сілавікі распачалі масавую крымінальную справу за "садейнічанне і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці".
Па стане на 17 жніўня 2026 года, праваабаронцам "Вясны" вядомы прозвішчы больш за 110 студэнтаў ЕГУ і іх родных, якіх пачалі пераследаваць у Беларусі за іх навучанне ў ЕГУ. Агулам пад рэпрэсіі патрапілі 175 чалавек, калі лічыць таксама пацярпелых чальцоў сям'і студэнтаў. Лічба пацярпелых можа быць значна большая, бо ўлады намагаюцца схаваць рэпрэсіі, а людзі баяцца перадаваць дадзеныя.
Распавядаем, што вядома пра пераслед па "справе ЕГУ" і як дзейнічаць у выпадку небяспекі.
Калі вы былы ці дзейны студэнт або выкладчык установы і сутыкаліся з-за гэтага ў Беларусі з допытамі, ператрусамі, выклікамі «на размову» — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120426
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
У канцы жніўня пачнецца завочны суд у дачыненні да Вячаслава Русіна
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызначыў дату разгляду крымінальнай справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Вячаслава Русіна. Пасяджэнне распачнецца 27 жніўня 2026 года.
41-гадоваму Вячаславу інкрымінаваны арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
edited
63-гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі па палітычнай справе
Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Валянціна Лазоўскага вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК — «абраза Лукашэнкі». Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Мужчыне, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».
🔗 Хроніка палітычнага пераследу
edited
❗️ Даклад «Схаваныя рэпрэсіі» пра новую форму палітычнага пераследу ў Беларусі цяпер можна знайсці і па-польску
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў выніковы даклад "Схаваныя рэпрэсіі ў Беларусі 2020–2026", які аналізуе, як за апошнія шэсць гадоў кардынальна змяніўся характар пераследу ў краіне. Рост крымінальных спраў на фоне маўчання, інфармацыйная блакада і пагроза цывілізацыйнага адкату — галоўныя тэмы дакумента. Цяпер інфармацыя пра даклад распаўсюджваецца і на польскай мове.
Польскі матэрыял пра даследаванне "Вясны" выйшаў пад назвай "Ukryte represje na Białorusi: „Wiasna” ujawnia skalę prześladowań z lat 2020–2026". У ім таксама разглядаюцца закрытыя суды, інфармацыйныя абмежаванні, завочныя прысуды і змяненне характару рэпрэсій.
Паводле праваабаронцаў, штогод у Беларусі фіксуецца каля 5000 новых палітычна матываваных крымінальных спраў. У дакладзе "Вясна" адзначае, што знешні спакой у краіне не азначае змяншэння рэпрэсій — яны сталі менш прыкметнымі, але застаюцца сістэмнымі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120925
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
«Яго білі рукамі, электрашокерам і дубінкай». Былы палітвязень пра катаванні Івана Ліхалата
Віцебчука Аляксея Рэзнікава затрымалі ў студзені 2022 года і пазней асудзілі да чатырох з паловай гадоў калоніі паводле пяці палітычных артыкулаў. У зняволенні Аляксей сустракаў іншых палітвязняў і стаў сведкам ціску на іх.
Асобна ён распавёў пра ўкраінца Івана Ліхалата, якога асудзілі да 20 гадоў калоніі нібыта за падрыхтоўку тэрактаў. Паводле Аляксея, падчас следства ўкраінец каля дзевяці месяцаў утрымліваўся ў так званым «мяккім пакоі» ў СІЗА КДБ — камеры, сцены якой абабітыя гумай, а ўнутры была толькі адна лямпачка. Ён таксама сцвярджае, што падчас следства Івана жорстка збівалі.
«Яго білі рукамі, электрашокерам і дубінкай. Ён не любіў пра гэта асабліва размаўляць».
Паводле Аляксея, за час зняволення Іван вельмі моцна схуднеў. Праз праблемы са сном і агульным самаадчуваннем псіхіятр прызначыў яму прэпараты для паляпшэння сну і зніжэння трывожнасці. Апроч гэтага, Івана турбуюць болі ў назе, дзе ўсталяваны металічны сустаў, а таксама галаўныя болі.
Маральна Іван стараецца трымацца, аднак яго не пакідаюць трывожнасць і стомленасць. Дадатковыя цяжкасці стварае тое, што яго спальнае месца знаходзіцца на верхнім ярусе.
Суразмоўца правёў з Іванам у адной камеры каля трох месяцаў. За гэты час Івана не змяшчалі ў ШІЗА. Што адбывалася з ім пасля 25 лютага, суразмоўцу невядома, бо ён вызваліўся.
Па словах былога сукамерніка, належнай падтрымкі ад пасольства Іван не атрымлівае. За час іх сумеснага ўтрымання прадстаўнікі пасольства прыходзілі да яго двойчы, запісвалі, што яму неабходна, аднак пасля гэтага нічога не змянялася.
Лістоў ад родных Іван не атрымлівае, магчымасці атаварвацца ў яго таксама няма. Ён вельмі сумуе па дзецях.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120923
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎥 Закон як зброя супраць беззаконня: новы выпуск «Прававых летапісаў» пра герояў XIX–XX стагоддзяў
Часта лічыцца, што праваабарона — гэта з’ява апошніх дзесяцігоддзяў, аднак карані беларускай салідарнасці сягаюць значна глыбей. У новым выпуску «Прававых летапісаў» мы вяртаемся ў XIX і пачатак XX стагоддзя, каб паказаць, як на руінах задушаных паўстанняў нараджалася тое, што сёння мы называем грамадзянскай супольнасцю. Гэта гісторыя пра людзей, якія, будучы самі абмежаванымі ў правах, рызыкавалі ўсім, каб не пакінуць ахвяраў рэпрэсій у бядзе.
У новым выпуску вы таксама даведаецеся пра:
• Апалінарыя Пятроўскага — «адваката паўстанцаў», які завальваў канцылярыі скаргамі і выкарыстоўваў бюракратыю як інструмент абароны.
• Таемныя жаночыя гурткі ў Вільні, якія арганізавалі сістэму перадач для зняволеных па ўсім шляху іх этапавання.
• «Падземную пошту» і тое, як салідарнасць рабочых дапамагала наймаць найлепшых адвакатаў для сваіх паплечнікаў.
Глядзіце новы выпуск па спасылцы і дзяліцеся ім у сацсетах (калі для вас гэта бяспечна)!
👉 https://youtu.be/Z9-rkMEhLc0
❗️Паведамляйце "Вясне" пра трансгранічны пераслед
Калі вы за мяжой сутыкнуліся з праявамі трансгранічнага пераследу — паведаміце пра гэта праваабаронцам.
📌 Гэта можа быць:
▪️ пагрозы ці ціск праз тэлефон, месэнджары, сацсеткі;
▪️ ціск на родных, якія засталіся ў Беларусі;
▪️ ператрусы ў сваякоў па месцах вашай рэгістрацыі;
▪️ выклікі, “гутаркі” і допыты сваякоў пра вас;
▪️ ануляванне пашпарта;
▪️ пераслед студэнтаў замежных школ, універсітэтаў, ліцэяў;
▪️ спробы вярбоўкі або схілення да супрацы;
▪️ узлом акаўнтаў, кібератакі;
▪️ міжнародны вышук;
▪️ завочныя суды і арышт/продаж/канфіскацыя маёмасці на радзіме;
▪️ спроба незаконнай экстрадыцыі праз Інтэрпол.
👉 Калі ласка, перадайце інфармацыю ў бот @viasna_bot, або на @ViasnaSOS, нават калі ўжо звярталіся раней — гэта дапаможа нам ацаніць увесь маштаб транснацыянальных рэпрэсій.
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹 Розныя кантэксты, агульныя праблемы: з чым сутыкаецца моладзь сёння
🔹 «Прапанавалі напісаць на памілаванне, але для чаго я тады сядзеў?» Экс-палітзняволены айцішнік пра выжыванне ў Наваполацкай калоніі
🔹 Шэсць гадоў пасля выбараў 2020 года: міжнародныя палітыкі зноў заявілі пра падтрымку беларусаў
🔹 Як перакласці «палажняк» на ангельскую? Моўны клуб за кратамі
🔹 Двое новых "хросных" з Літвы і Германіі для палітвязняў у Беларусі
🔹 «За кожны адказ я атрымліваў разрад электрашокерам», — былы палітвязень пра затрыманне і два гады за кратамі
🔹 Рэінтэграцыя ці ізаляцыя: чаму пенітэнцыярная сістэма патрабуе зменаў
🔹 Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку
🔹 Пад парасонам чужога болю: як распазнаць прафесійную траўматызацыю і захаваць сябе
🔹 «Білі мяне вельмі акуратна, каб не заставалася слядоў». Гісторыя Аляксея Рэзнікава, які правёў за кратамі больш за чатыры гады
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org